Мой пол, мая тоеснасьць, мая адзінота
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.12.2012 18:21
                    
                                 
                
                
                    Больш за палову трансполавых асоб спазнала фізычнае або псыхічнае насільле з-за сваёй адметнасьці
                
                
                    
                         Polskie Radio
Polskie Radio
                     
                
                
                
               
                
                         
Фонд Trans-Fuzja апытаў 112 трансполавых асоб, гэта значыць такіх, якія не атаесамліваюцца з полам, які ўнесены ў дакумэнты.
Больш за палову апытаных не прайшлі апэрацыі, таму што ня маюць на гэта сродкаў. Толькі нямногім Нацыянальны фонд здароўя фінансаваў апэрацыю. Трансполавасьць у Польшчы лічыцца хваробай.
Больш за палову спазнала фізычнае або псыхічнае насільле з-за сваёй адметнасьці. Найчасьцей з боку чужых, але таксама з боку родных. Яны церпяць мобінг у школе, ва ўнівэрсытэтах, на працы. Некаторыя страцілі па гэтай прычыне працоўнае месца. Многія хаваюць сваю трансполавасьць.
Сярод апытаных больш за палову - гэта адзінокія людзі. Дзясятая частка тых, хто жыве з партнэрамі, хаваюць перад імі сваю трансполавасьць.
Але частка хоча прайсьці апэрацыю полу й застацца ў шлюбе са сваімі партнэрамі. Гэта пакуль не дазваляе польскае заканадаўства.
Польскія дэпутаты не змаглі прыняць на разгляд паасобныя законапраекты.
яс/Gazeta Wyborcza