Танны пляншэт у кожнай сям’і
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.12.2012 18:16
Сеткі сотавай сувязі распачынаюць бой.
У 2013 годзе яны хочуць прадаць палякам 1,2 млн. гэтых прыладаў. І разам з гэтым доступ у Інтэрнэт.
-Мінаючы год быў годам смартфонаў, якія складаюць 70% продажу нашай сеткі. Наступны год будзе годам пляншэтаў, - заяўляе старшыня сотавай кампаніі T-Mobile.
Для кліентаў гэта азначае шырокі выбар прылад за 1 злоты ў розных абанамэнтах. Пашырэньне прапановы танных пляншэтаў - гэта кручок на кліентаў, якім канцэрны сотавай сувязі спрабуюць прадаць як мага больш паслуг доступу да мабільнага інтэрнэту.
Дагэтуль разьвіцьцё гэтага рынку тармазілі высокія кошты прыладаў сотавай сувязі. Але цяпер зьяўляецца ўсё больш танных пляншэтаў. У Польшчы можна іх будзе купіць за 50-250 эўра (200-1000 злотых).
яс/Dziennik.Gazeta Prawna