Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Фёдар Хітрук

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2012 12:18
Гэта быў адзін з найлепшых савецкіх і расейскіх мультыплікатараў. Яму было 95 гадоў.

/

Памёр рэжысэр «Віні-Пуха» й «Канікул Баніфацыя» Фёдар Хітрук.
Адзін з найлепшых савецкіх і расейскіх мультыплікатараў памёр 3 сьнежня ў Маскве.

Самыя вядомыя рэжысэрскія працы Фёдара Хітрука – гэта тры мультфільма пра Віні-Пуха (1969, 1971, 1972), «Канікулы Баніфацыя» (1965) і «Фільм, фільм, фільм» (1968).

Аднак пачынаў мультыплікатар з сапраўднай сацыяльнай драмы: у 1962 годзе сьвет пабачыў мультфільм для дарослых «Гісторыя аднаго злачынства». Гэтую працу чакаў небывалы посьпех. «Гісторыя ...» атрымала некалькі прэстыжных міжнародных узнагарод. Мультфільм стаў пачаткам новага стылю ў мультыплікацыі, своеасаблівым сымбалем адыходу ад дыснэеўскіх канонаў.

Да мультыплікацыйнай драме, як і да сатыры, Хітрук вяртаўся неаднаразова. У 1966 годзе выйшла сатыра на бюракратыю «Чалавек у рамцы», у 1973-м - прыпавесьць «Выспа», у 1976-м - «Ікар і мудрацы».

Як аніматар Хітрук стварыў каля 200 пэрсанажаў у 102 фільмах, сярод іх - Оле-Лукойе, Сьнежная Каралева й Чырвоны Капялюш. Усе гэтыя работы пры жыцьці аўтара сталі клясыкай мультыплікацыі. Стыль Хітрука лёгка пазнаць, а на яго мультфільмах вырасла некалькі пакаленьняў.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт