Logo Polskiego Radia
Print

Пытаньне пра Сьвятога Мікалая

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.11.2012 15:19
Калі сказаць дзіцяці, што сьвятога, у якога яно сьвята верыла, няма?

/

Перад сьвятамі Радства Хрыстовага многія бацькі ў Польшчы задумоўваюцца, ці заказаць платныя паслугі Сьвятога Мікалая, які прынясе падарункі іх дзецям. Выданьне друкуе інтэрвію з дзіцячым псыхолягам Малгажатай Омэ. Яна адзначае, што Сьвяты Мікалай – гэта частка сьвяточнай традыцыі, яго прысутнасьць дапамагае таксама бацькам ствараць магію сьвятаў, а падарункі, знойдзеныя пад ёлкай, маюць вялікае, амаль магічнае значэньне. Іх падарыў нехта выключны, хтосьці вялікі.

Калі сказаць дзецям, што Сьвятога Мікалая няма? Лепш за ўсё тады, калі іх пытаньні стануць больш дапытлівыя, або тады, калі дзіця прыйдзе са школы й скажа: мама, а ўсе мае калегі кажуць, што Сьвятога Мікалая няма. Некаторыя бацькі вельмі доўга не жадаюць тлумачыць дзіцяці, што Мікалай не існуе. Магчыма, яны хацелі б бачыць у ім маленькага хлопчыка або дзяўчынку. Усё залежыць ад таго, як бацькі адносяцца да свайго сына або дачкі, ці хацелі б, каб яны хутка вырасьлі, ці заставаліся маленькімі.

А што, калі дзіця яшчэ ў садку пераканаецца, што Сьвятога Мікалая няма? Гэта таксама ня вельмі добра, бо ў садку яго дзеці высьмеюць. Тады трэба тлумачыць дзіцяці, чаму сытуацыя такая, а не іншая. Найгорш, калі бацькі кажуць, што Мікалая няма, а пазьней пакідаюць дзіця адно з гэтай праблемай.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт