Logo Polskiego Radia
Print

Невядомая Польшча

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 30.11.2012 14:30
  • Усе сьляды Бурштынавага пакою (частка 2).mp3
Усе сьляды Бурштынавага пакою (частка 2)

/

Пра яго чулі амаль усе. Не адзін чалавек марыць знайсьці месца, дзе яго схавалі, аднак ніхто ня ведае, дзе ён знаходзіцца.

Яшчэ адзін бурштынавы пакой

Чаргову сьлед ведзе ў прускую крэпасьць у Срэбранай Гары, аднаго з часта наведавемых месцаў у Ніжняй Сылезіі. Шмат турыстаў , якія туды прыязджаюць, перакананыя, што практычна ходзяць па Бурштынавым пакоі. Вось толькі дзе ён можа быць схаваны?

Гэты сьлед можа быць фалшывы. Сапраўды, перад вайной у крэпасьці знаходзіўся бурштынавы пакой „Бэрнстэін Зіммэр”, ня меў ён аднак нічога супольнага з каралеўскім скарбам. Магчыма што да гіпотэзы аб схаваным скарбе спрычыніўся сакрэтны транспарт грузавікоў, якія паявіліся ў ваколіцах замку ў сакавіку 1945 году. Калёна грузавікоў у суправджэньні Вафэн-СС праехала праз горад у напрамку замку. Жыхарам было загадана шчыльна завесіць вокны й не выходзіць з дамоў. З аддалі было чуваць некалькі выбухаў, пасьля грузавікі вярталіся пустыя. Гэта пацвердзілі шмат жыхароў мястэчка.

Можа гэта нейкі агеньчык ў цемры. Тым больш, што Срэбраны праход адзьдзяляе Бардзкія горы ад самых загадкавых ў Польшчы Совіх гораў. Тут падчас Другой сусьветнай вайны немцы прабурылі некалькі велізарных падземных комплексаў, сакрэты якіх да канца не адкрытыя й па сёньняшні дзень.

За комнату ў турму

Перанесямся цяпер у Любускае ваяводзтва, дзе знаходзіцца адна з найбуйнейшых сыстэмаў падземных узмацненьняў у Эўропе. Пабудаваная яна дзеля таго, каб ахоўваць нямецкую „любускую браму” на луку Одры й Варты - самага кароткага шляху ў Бэрлін з усходняга напрамку.

Калі чыронаармейцы захапілі ўзмацненьне, камандуючы расейскай спэцрупай знайшоў некалькі прадметаў з польскіх музэйных калекцыяў. Аднак, праўдападобна, сапраўдныя сэйфы да гэтае пары ня знойдзеныя.
У 2009 годзе паліцыя арыштавала двух двух аматараў прыгоды, якія спрабавалі раскапаць адзін з бункераў блізу Пнева, будучы перакананымі, што знаходзяцца ўсяго ў некалькіх кроках ад скарбу.

Мроя ці прароцтва?

Калісьці празорца ксёндз Чэслаў Клімушка быў перакананы, што Бурштынавы пакой згарэў. А перад зьнішчэньнем знаходзіўся ў нейскім прускім замку непадалёк Гданьска. Некаторыя навукоўцы лічаць, што Бурштынавы пакой згарэў вясною 1945 году пасьля ўваходу Чырвонай арміі ў Кёнінсбэрг. Быццам бы Расейцы добра пра гэта ведалі, аднак затаілі гэты факт, абвінавачваючы у рабунку немцаў.

Так ці інакш некаторыя надалей шукаюць сьлядоў Бурштынавага пакою, бо самае галоўнае ў прыгодзе не знаходка, а пошук.

Падрыхтавала Караліна Русіновіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт