Logo Polskiego Radia
Print

Варшава б'е рэкорды коркаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.10.2012 13:21
Больш у корках стаяць толькі кіроўцы у Стамбуле.
PAP/R.Pietruszka

Польская сталіца – другая ў рэйтынгу эўрапейскіх гарадоў па даўжыні коркаў на дарогах. Пра гэты сумны рэкорд Варшавы паведамляе выданьне “Warszawa. Nasze miasto”. Адна з прычынаў – будаўніцтва мэтро ў сталіцы краіны. Сталічныя кіроўцы страчваюць за год у корках каля 4,3 тыс. злотых (звыш 1 тыс. эўра) выдаткаў на паліва. Гэта ў шмат разоў больш, чым каштуе праяздны білет. На праезд па адной і той жа трасе днём у гадзіну пік варшавяне страчваюць амаль у два разы больш часу, чым ноччу.

А што варшаўскія кіроўцы робяць, стоячы ў корках? Самыя розныя рэчы – папраўляюць макіяж, сьнедаюць, слухаюць аўдыёбукі, праглядаюць прэсу, а нават чытаюць кнігі, што можа быць небяспечным. Але што ж рабіць, калі горшыя, чым у Варшаве, коркі на дарогах толькі ў Стамбуле.

Warszawa. Nasze miasto/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт