Logo Polskiego Radia
Print

Сонца для Варшавы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.09.2012 14:06
Жыхары сталіцы Польшчы змогуць падлічыць, ці аплочваецца купіць сонечную батарэю.

/

Гарадзкія ўлады Варшавы аб’явілі тэндэр на выкананьне карты патэнцыялу сонечнай энэргіі для сталіцы – паведамляе „Rzeczpospolita”. Яна пакажа, якія дахі дамоў самыя сонечныя, і колькі энэргіі можна было б атрымаць, разьмяшчаючы на іх сонечныя калектары. Гэта першы крок да стварэньня калькулятара, пры дапамозе якога кожны жыхар сталіцы зможа падлічыць, ці яму аплочваецца купіць сонечную батарэю. На сайце таксама будзе зьмешчаная інфармацыя пра цэны такіх прыладаў і датацыю, якую можна атрымаць ад дзяржавы або ЭЗ.

Ужываньне сонечнай энэргіі – гэта цікавая прапанова асабліва для жыхароў падваршаўскіх населеных пунктаў, дзе ня ўсюды ёсьць доступ да гарадзкіх цеплавых сетак. Калі хтосьці падагравае ваду электрычнай энэргіяй, то такім чынам ён можа ашчадзіць нават да 40% коштаў. У Варшаве ўсё больш школаў, шпіталёў ды ведамстваў карыстаецца сонечнай энэргіяй. Яе можна выкарыстоўваць дзеля падагрэву вады, абагрэву памяшканьняў, а таксама ахалоджаньня. Такі калектар працуе каля 20 гадоў, яго набыцьцё акупіцца пра 10-12 гадоў. А калі атрымаць на яго датацыю з Эўразьвязу, то ён акупіцца праз 3-4 гады.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт