Канец казкі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.09.2012 16:17
Банкртуе студыя мультплікацыйных фільмаў у Познані. Іншыя студыі змагаюцца за выжываньне, бо TVP ужо два гады не заказвае казак.
За апошнія 12 гадоў грамадзкае Польскае тэлебачаньне выпусьціла ледзь 52 сэрыі мультплікацыйных фільмаў. У мінулым рабіла іх як мінімум 100. Скончылася грамадзкая місія тэлебачаньня – кажуць мультплікатары.
За мяжой польскія мультплікацыйныя фірмы добра вядомыя, на радзіме ж пра іх забываюць. Студыю ў горадзе Бельска-Бяла, дзе паўстаў вядомы „Болек і Лёлек” ды „Рэкс”, хочуць купіць мясцовыя сілескія ўлады.
Варшаўская студыя кароткамэтражных фільмаў не рыхтуе казак для Польскага тэлебачаньня, толькі для фінаў, для аргентынскага заказчыка, для галяндцаў.
На сусьветным рынку польская мульплікацыя прайграе з таннай кінавытворчасьцю з Азіі.
яс/Gazeta Wyborcza