Logo Polskiego Radia
Print

Буйны запаведнік у Ціхім акіяне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.09.2012 09:00
Tэрыторыя запаведніка на выспах Кука складзе адзін мільён квадратных кілямэтраў.

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org

У раёне выспаў Кука ў Ціхім акіяне - гэта тэрыторыя Новай Зэляндыі, будзе створаны адзін з найбуйнейшых марскіх запаведнікаў у сьвеце. Праект па гэтай справе прэзэнтаваў кіраўнік ураду гэтай тэрыторыі, Генры Пуна.

Тэрыторыя запаведніка складзе адзін мільён квадратных кілямэтраў, гэта ў тры разы больш, чым тэрыторыя Польшчы. Лоўля рыбы будзе абмежаваная да спэцзонаў. Дзякуючы гэтаму павінна аднавіцца зьменшаная папуляцыя, напрыклад, тунца.

Улады хочуць спалучыць эканамічныя інтарэсы тэрыторыі з дабычай выкапняў, турызмам і рыбалоўствам.

Раней урад Аўстраліі паведаміў пра праект стварэньня сеткі невялікіх марскіх нацыянальных паркаў, агульная плошча якіх будзе ў тры разы большая, чым запаведнік Кука.

Магутны запаведнік на тэрыторыі Ціхага акіяна плянуе таксама стварыць Новая Каледонія.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт