Logo Polskiego Radia
Print

Ствараецца анімацыя пра Капусьцінскага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.09.2012 15:24
Анімацыя ўзьнікне на аснове яго кнігі „Яшчэ дзень жыцьця” пра падарожжа аўтара ў Анголу ў 1975 годзе.

źr.wikipedia.pl
źr.wikipedia.pl



Фільм будзе складацца з дакумэнтальнай і анімацыйнай частак.

Над поўнамэтражным мультфільмам працуюць аўтары з Польшчы, Гішпаніі, Нямеччыны й Бэльгіі. Вытворцы анімацыі пераконваюць, што раскажуць „захапляльную гісторыю, у якой Капусьцінскі рызыкуе жыцьцём, каб рэалізаваць амаль самабойчую місію. Гэта будзе гісторыя чалавека, які шукае праўду пра вайну”.

Фільм расказвае пра апошнія месяцы змаганьня Анголы за незалежнасьць у 1975 годзе. Успаміны сьведкаў тагачасных падзей будуць зьмешчаныя ў дакумэнтальнай частцы, якую дапоўніць анімацыя, зробленая на падставе кнігі Капусьцінскага. Глядач будзе ўцягнуты ў падарожжа, якое пачнецца ў 1975 годзе й закончыцца ў сучаснасьці.

Анімацыйная частка будзе зроблена ў выглядзе комікса. Гледачы пабачаць Рышарда Капусьцінскага, які вырушае на фронт побач з жаўнерамі, змагарамі за незалежнасьць. Здымкі дакумэнтальнай часткі пачнуцца восеньню наступнага году. Іх будуць здымаць у Польшчы, Анголе, Партугаліі й на Кубе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт