Logo Polskiego Radia
Print

90-я гадавіна сьмерці Аляксандра Бэла

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.08.2012 09:00
Сучасны мабільны тэлефон выразна адрозьніваецца ад брытанскага вынаходніцтва.

/

Традыцыйныя тэлефонныя апараты ня зьнікнуць, але будучыня належыць сотавым тэлефонам, - гаворыць Якуб Полэць з Цэнтру імя Адама Сміта.

Сёлета мінае 90-я гадавіна сьмерці вынаходніка тэлефона Аляксандра Бэла.

Паводле экспэртаў, сучасны мабільны тэлефон выразна адрозьніваецца ад брытанскага вынаходніцтва. Тэхналягічна старэйшыя тэлефоны становіцца таньнейшымі.

Якуб Полэць: Цана сотавага тэлефону моцна панізілася. Сотавы тэлефон - гэта прылада, якая служыць ня толькі галасaвoй сувязі. Цяпер мы маем смартфоны, якія дазваляюць перадаваць дадзеныя, карыстацца інтэрнэтам, рабіць здымкі іг.д. Адной са станоўчых рысаў сотавага тэлефону зьяўляецца факт, што ён мае пэрсанальны, асабісты характар.

Традыцыйныя тэлефоны будуць прадукаваць надалей, але яны ўжо не зьяўляюцца канкурэнцыяй для сотавых апаратаў, лічыць Якуб Полэць.

У 1876 годзе Аляксандр Бэл апатэнтаваў першы тэлефон. Праз некалькі гадзін пасьля яго з просьбай аб афармленьні патэнту на тэлефон зьвярнуўся іншы вынаходнік Эліша Грэй. Канчаткова спрэчку за аўтарскія правы на тэлефон выйграў Бэл.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт