Гватэмала: храм начнога сонца
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.08.2012 09:00
Навукоўцы адкрылі ўнікальны храм цывілізацыі мая.
У Гватэмале працягваюцца археалягічныя работы на месцы адкрытай надоечы сьвятыні племемі мая.
Згаданае месца разьмешчана ў 500 (пяцістах) кілямэтрах ад сталіцы краіны ды сьведчыць аб пашырэньні культу Сонца ў былой прэкалюмбійскай цывілізацыі.
Група археолягаў з Гватэмалы й ЗША паведаміла, што іканаграфія сьвятыні прысьвячаецца Сонцу, якое карысталася асаблівай пашанай у рэлігіі мая.
Мая — стваральнікі адной з самых старажытных цывілізацый Амэрыкі (цывілізацыя мая), якая існавала на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мэксікі, Гандураса й Гватэмалы.
Як кажа гватэмальскі гісторык прафэсар Віктар Уга Маюс, тагачасныя індзейскія народы маглі пахваліцца надзвычайнымі ведамі на тэму астралёгіі й зорак. Яны ўмелі вызначыць даты сонечнага зацьменьня ды стварылі вядомы Каляндар мая.
А паколькі іх харчаваньне складавалася ў вялікай ступені з кукурузы, то яны ўмелі вызначыць найлепшы час на сяўбу й жніво.
Адкрыты надоечы Храм начнога сонца - гэта фундамэнт піраміды Д’ябла - найвышэйшай на тэрыторыі архэалягічных раскопкаў у раёне гораду Эль-Зотз. Нязвычайная будоўля мае 13 мэтраў вышыні ды некалькі паверхаў. Дзякуючы гэткай структуры ўдалося захаваць памяшканьні храма ад вельмі некарыснага клімату трапічнага лесу.
Археолягі з Гватэмалы й ЗША ўжо 18 гадоў дасьледуюць рэгіён Эль-Зотз. У ягонай ваколіцы знаходзіцца вядомы й адкрыты для турыстаў горад мая Тыкаль.
аз