Logo Polskiego Radia
Print

Кантрацэпцыя для мужчын

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.06.2012 09:00
Таблетка ўзьдзейнічае на ген, які адказвае за выпрацоўку спэрматазоідаў.

/

Навукоўцы знайшлі новы спосаб кантрацэпцыі. Пераломным мэтадам можа аказацца таблетка, якая ўзьдзейнічае на гены.

Экспэрты з Эдынбурскага ўнівэрсытэта дасьледавалі ген пад назвай катналь 1. Ён выконвае асноўную ролю ў выпрацоўцы здаровых спэрматазоідаў. Тэсты, праведзеныя на мышах, паказалі, што новы мэдыкамэнт узьдзейнічае на працу згаданага гена, то бок самцы мышэй станавіліся часова бясплоднымі – часова, таму што калі лякарства спыняла дзейнічаць, арганізм пачынаў нанава выпрацоўваць здаровыя спэрматазоіды.

На думку незалежных экспэртаў, згаданы мэтад можа аказацца больш бясьпечным, чым цяперашнія тэрапіі гармонамі.

Адначасова дасьледаваньні гену катналь 1 павінны дапамагчы адказаць на шмат пытаньняў, датычных бясплоднасьці мужчын.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт