Logo Polskiego Radia
Print

„Дрэган” паляцеў на МКС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2012 08:00
Гэта першы касьмічны рэйс, рэалізаваны прыватнай кампаніяй.

/

На бягучым тыдні стартаваў першы прыватны касьмічны карабель. „Дрэгана” ў космас, а гаворачы больш дакладна – на Міжнародную касьмічную станцыю, адправіла амэрыканская фірма „Space X”

Першая спроба запуску ракеты, якая адбылася ў апошнюю суботу, не пашанцавала. Аварыю пацярпеў адзін з рухавікоў.

Падчас другой спробы „Дрэган” пасьпяхова стартаваў з касьмічнай базы на Флярыдзе

„Дрэган” – гэта бесьпілётны касьмічны карабель, які паставіць на Міжнародную касьмічную станцыю запчасткі й запасы для астранаўтаў.

Да гэтай пары пастаўкамі грузу на МКС займаліся NASA й ESА -амэрыканскае й эўрапейскае касьмічныя агенцтвы.

Усё ж амэрыканцы вырашылі адмовіцца ад такога характару рэйсаў, каб заняцца больш сур’ёзнымі касьмічнымі праектамі, напрыклад, дасьледаваньнем Марса ці астэроідаў.

Апрача фірмы „Space X”, касьмічныя караблі будуе таксама іншы амэрыканскі канцэрн „Orbital”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт