Logo Polskiego Radia
Print

„Я быў падрыхтаваны пакончыць з сабой!”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2012 19:17
Заявіў Дзьмітрый Бандарэнка падчас першай прэс-канфэрэнцыі пасьля свайго вызваленьня з калёніі.

/

Сёньня ў Менксу прайшла першая сумесная прэс-канфэрэнцыя палітвязьняў Андрэя Саньнікава й Дзьмітрыя Бандарэнкі пасьля таго, як яны апынуліся на волі.

Нагадваем, пра вызваленьне з калёніі „Віцьба-3” экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава сталя вядома ў суботу 14-га красавіка. Дзень пазьней, 15-га сакавіка вызвалілі таксама кіраўніка ягонай выбарчай кампаніі Дзьмітрыя Бандарэнку.

На пачатку прэс-канфэрэнцыі экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Андрэй Саньнікаў расказаў пра вынік свайго сёньняшняя выкліку ў міліцыю.

Учора ўвечары былы палітвязьень атрымаў заяву з патрабаваньнем зьявіцца ў міліцыю Першамайскага раёну Менску 17 -га красавіка, а 11 гадзіне.

Саньнікаву паведамілі, што судзімасць на ім застаецца на 8 гадоў, а таксама прапанавалі падпісаць паперу аб азнаямленьні з працэдурамі, якія яго чакаюць.

Палітык пацьвердзіў, што ў турме напісаў хадайніцтва аб памілаваньні.

/

Андрэй Саньнікаў: Я напісаў хадайніцтва аб памілаваньні. Сапраўды, я напісаў, што прашу мяне памілаваць. Напісаў, што раскайваюся. Гэта факт. Я зрабіў гэта мэтанакіравана ды камэнтаваць больш ня буду. Адзінае, што я магу сказаць, то віну я не прызнаваў, хаця быў ціск на мяне, каб я прызнаньне віны падпісаць.

Экс-кандыдат на прэзыдэнты дадаў, што хадайніцтва аб памілаваньні падпісаў яшчэ 20-га лістапада, спадзяючыся, што такім чынам удасца спыніць правакацыі ў дачыненьні да ягонай асобы. Дарэчы, як дадаў, ягоныя падазрэньні аказаліся правільнымі.

Андрэй Саньнікаў: Хадайніцтва я падпісаў, каб спыніць правакацыі й ціск, якія ў дачыненьні да мяне прымянялі. У нейкім моманце я зразумеў, што справа не ў памілаваньні. Я зразумеў, што са мной маглі адбыцца сур'ёзныя рэчы ўключна зь фізычнай ліквідацыяй - сьмерцю. Аказалася, што я добра прадугледжваў, таму што неадкладна пачалася мая ізаляцыя(…) Яна псыхалягічна узьдзейнічала на мяне вельмі моцна, таму, што мяне ўтрымлівалі ў адзіночцы (…) Пазьней быў гэткі момант, калі мяне ўжо ў сьнежні падымалі, як кажуць на зоне, у атрад. А пазьней ізноў вярнулі ў адзіночку. Калі мяне ўжо вярнулі я пачуў па радыё прэс-канфэрэнцыю падчас якой узгадвалі пра памілаваньні, але нічога пра мяне. Тады я паўтарыў сваё прашэньне.

Андрэй Саньнікаў не хацеў адказаць на пытаньні жырналістаў, ці ён далей будзе займацца палітыкай. „Пакуль я думаю, як жыць,” - сказаў ён.

Андрэй Саньнікаў: Тое, што зрабілі з жыцьцём маім асабістым і маёй сям’і, гэта проста жах. Зараз я пачаў гэта адчуваць. Два дні знаходзіўся ў нейкай такой эўфарыі, а зараз… Ня думаю, што гэта зьвязанае з выклікам… Спачатку трэба паспрабаваць вярнуць жыццё, а пазьней, разам з жонкай і сынам, будзем прымаць рашэньне.

Тым часам Дзьмітрый Бандарэнка пакуль пра сваю судзімасьць нічога ня ведае.

/

Дзьмітрый Бандарэнка: Мяне пакуль не выклікалі ў міліцыю.Я пытаўся ў намесьніку начальніка калёніі, які мяне вызваляў. Я пытаўся: мне та трэба на ўлік нейкі станавіцца, ці што? Але ён кажа: Ну Вам там пазьней сказьуць. Буду тады чакаць, хто й што мне скажа.

Кажучы пра ўмовы, у якіх утрымліваўся Дзьмітрый Бандарэнка прызнаў, што на яго аказваўся ціск. Ён нават быў падрыхтаваны на сьмерць.

Дзьмітрый Бандарэнка: Былі спробы ціску на мяне на пачатку. Спробы вярбоўкі. Я проста адразу сказаў, што ёсьць межы, якіх я перасякаць ня буду толькі пакончу з сабой. Я сказаў: Вы павінны гэта ведаць! Яны кажуць: Мы Вас выратуем. Я гавару: Ня выратуеце!(…)У мяне было гэткае рашэньне, якое я ўвесь час паўтараў у турме, у зоне. Можа гэта ў пэўным сэнсе потым мне стварыла скажам так пэўны калідор, паколькі мяне не чапалі

На завяршэньне прэс-канфэрэнцыі Дзьмітрый Бандарэнка й Андрэй Саннікаў яшчэ раз падзякавалі ўсім за салідарнасьць і падтрымку.

Дзьмітрый Бандарэнка: Я б хацеў падзякаваць усім за салідарнасьць і падтрымку. Вы не ўяўляеце сабе, як яна была важная. Я думаю, што такая салідарнасьць проста нечаканая ў Беларусі. Яна выклікала таксама міжнародную салідарнасьць. Асабліва хачу падзякаваць зьняволеным на „Віцьбе”. Я ня буду называць іхных прозьвішчаў, каб яны не пацярпелі, ну я памятаю пра кожнага зь іх. Яны падтрымалі мяне, нягледзячы на рэпрэсіі, рызыкуючы датэрміновым вызваленьнем.

/

Андрэй Саньнікаў: Я б таскама хацеў падзякаваць таксама Беларускай асацыяцыі журналістаў, у тым ліку Жане Літвіной ды іншым калегам, якія падтрымлівалі мяне ды маю сям’ю. У мяне была падвойная падтрымка. Таму , што я быў палітычным вязьням, але была таксама падтрымка майго прафсаюза Беларускай асацыяцыі журналістаў. Таму лічу, што мяне было ўдвая прасьцей, чым звычайным вязьням.

- заявілі Андрэй Саннікаў й Дзьмітрый Бандарэнка на заканчэньне сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

На канфэрэнцыі ў Менску пабываў карэспандэнт грамадзкага Польскага радыё Ўладзімеж Пац/аз

аз
ФОТА: PAP

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт