Выстава сьв М. Кольбэ ў Горадні
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.10.2011 17:39
У 20-я гады мінулага стагодзьдзя ён жыў і займаўся душпастарскай і выдавецкай дзейнасьцю ў Горадні.
У Гарадзенскім музэі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава, прысьвечаная жыцьцю й дзейнасьці сьвятога Рыма-каталіцкага касьцёла манаха-францішканца Максыміліяна Марыі Кольбэ. У 20-я гады мінулага стагодзьдзя ён жыў і займаўся душпастарскай і выдавецкай дзейнасьцю ў Горадні. 14 жніўня 1941 году закатаваны фашыстамі ў канцлягеры Асьвецім. На ўрачыстым адкрыцьці экспазыцыі пабываў наш гарадзенскі калега Вацлаў Галімскі.