Аграрнікі адмаўляюцца ўступаць у кааліцыю зь левымі сіламі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        08.07.2019 13:53
                    
                                 
                
                
                    Польскія друкаваныя выданьні пішуць пра пасвараную польскую апазыцыю. 
                
                
                    
                         Старшыня Польскай сялянскай партыі Ў. Касіняк-КамышPAP/Marcin Obara
Старшыня Польскай сялянскай партыі Ў. Касіняк-КамышPAP/Marcin Obara
                     
                
                
                
               
                
                         Пра пасвараную польскую апазыцыю піша «Gazeta Wyborcza». Польская сялянская партыя ня ўвойдзе ў кааліцыю, калі яе шматгадовы партнэр – «Грамадзянская плятформа» не адмовіцца ад супрацоўніцтва з групоўкамі левай арыентацыі – Саюзам левых дэмакратычных сіл і партыяй «Вясна». Старшыня ПСП Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што яго партыя гатовая да кааліцыі з ГП, але пры ўмове, што ня будзе ў ёй левых сілаў.
У прыватных гутарках палітыкі ГП не скрываюць злосьці, хаця афіцыйная рэакцыя партыі значна больш стрыманая. Старшыня плятформы Гжэгаж Схэтына напісаў у сацсетках, што ён гатовы да перамоваў на тэму шырокай перадвыбарчай кааліцыі. Перамовы пачнуцца на будучым тыдні. Неафіцыйна гаворыцца, што калі аграрная партыя паставіць ультыматум – мы або левыя, то ГП паставіць на левых. У ГП не чакалі такога разьвіцьця падзей, не спадзяваліся, што аграрнікі пачнуць ставіць партыі ўмовы.
Gazeta Wyborcza/нг