Летнік пад знакам Купальля прайшоў у аграсядзібе Ziołowy Zakątek
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        28.06.2019 17:40
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Этнагарафічныя летнікі " Я нарадзіўся тут" ужо 20 гадоў ладзіць Аб'яднаньне беларускіх бацькоў АБ-БА ў Беластоку. 
                
                
                    
                         foto: https://ziolowyzakatek.pl/O-nas,38.html
foto: https://ziolowyzakatek.pl/O-nas,38.html
                     
                
                
                
               
                
                         На Падляшшы існуе чароўнае месца якое называеццa Ziołowy Zakątek (Зёлкавы Закуток). Там сёньня закончыўся летнік, які зладзіла для сваіх дзетак Абяднаньне беларускіх бацькоў АБ-БА. Запрашаю паслухаць рэпартаж, які, верагодна, Вас заахвоціць наведаць Карыціны (Koryciny), дзе знаходзіцца  Зёлкавы Закуток.
У аграсядзібе Ziołowy zakątek на Беласточчыне прайшоў традыцыйны этнаграфічны летнік для моладзі, якая вывучае беларускую мову ў Беластоку. Маладыя людзі знаёміліся зь беларускімі традыцыямі, культурай ды песьнямі і добра праводзili час супольна.  Месца і час правядзеньня летніка паўплывалі і на галоўную тэму выезду, кажа  настаўніца беларускай мовы ў Пачатковай школе № 4 ў Беластоку Аліна Ваўранюк.
Этнагарафічныя летнікі " Я нарадзіўся тут" ужо амаль 20 гадоў ладзіць Аб'яднаньне беларускіх бацькоў АБ-БА ў Беластоку.  З моладзьдзю і арганізатарамі размаўляў Зьміцер Косьцін.