Logo Polskiego Radia
Print

Чэхам абрыд Бабіш

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2019 14:53
23 чэрвеня ў Празе рыхтуецца маштабная дэманстрацыя супраць урада Андрэя Бабіша.
Foto: PAP/Paweł Supernak

Пратэсты супраць алігарха пачаліся на пачатку чэрвеня. За што чэхі зьнелюбілі кіраўніка ўраду, палітоляг і пісьменьнік Йры Пэге тлумачыць для тыднёвіка Newsweek.

У сакавіку Бабіш адправіў у адстаўку міністра юстыцыі. Гэта адбылося дакладна дзень пасьля таго, як паліцыя рэкамэндавала пракурору выставіць абвінаваўчы акт па справе Бабіша, за імавернае вымантачаньне 2 мільёнаў эўра датацыі ЭЗ. «Частка грамадзтва зразумела, што Бабіш нясе пагрозу чэскай дэмакратыі, – кажа Пэге. Пісьменьнік лічыць, што адны толькі дэманстрацыі не прымусяць урад Чэхіі пайсьці ў адстаўку, але кааліцыя Бабіша – камуністы і сацыял-дэмакраты будуць вымушаныя вырашаць ці варта падтрымліваць чалавека, супраць якога выступаюць тысячы й тысячы суграмадзян.

Бабіш, а таксама яго паплечнік прэзыдэнт Чэхіі Зэман, пачынаюць моцна хвалявацца. Прэм’ер-міністар нядаўна сказаў, што ня будзе зьменаў ва ўрадзе й што ён здушыць усе пратэсты. У сваю чаргу прэзыдэнт заявіў, што ён ня будзе весьці перамовы з недавучаным чалавекам, гэта значыць з лідэрам грамадзкага руху пад назвай Мільён Мікуляшам Мінажам, які вывучаў тэалёгію, але так і не атрымаў адпведнга дыплёму.

«Наш прэзыдэнт забыў, што рэвалюцыю ў Польшчы ў 1981 годзе распачаў электрык, а ў Чэхіі восем гадоў пазьней беспрацоўны драматург Вацлаў Гавэл», – сказаў Newsweek Йры Пэге.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт