Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар Польшчы на беларускай мове запрашае на "Дзень Польшчы" ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.06.2019 14:47
  • Артур Міхальскі.mp3
Артур Міхальскі адзначае, што ёсьць некалькі асаблівых нагодаў, каб далучыцца да сьвяткаваньня ў Менску.

15 чэрвеня 2019 года ў Верхнім горадзе пройдзе фэст «Дзень Польшчы ў Менску». У гэты дзень жыхары і госьці беларускай сталіцы будуць мець магчымасьць наблізіцца да традыцый, легенд, гукаў і смакаў краіны-суседкі Польшчы. Арганізатары падрыхтавалі вельмі багатую праграму.
Амбасадар Польшчы ў Менску Артур Міхальскі запрашае ўсіх на фэст.
А. Міхальскі: Мы запрашаем усіх нашых беларускіх сяброў і палякаў, якія жывуць у Менску, на плошчу Свабоды. Мы пачынаем у суботу а 11 гадзіне і будзем бавіць час да позьняга вечара. Будуць музыка, тэатар, выставы, літаратурныя сустрэчы, гульні для дзяцей. Гэта добра, што палякі і беларусы сустракаюцца, бо мы суседзі. Палякі з Польшчы, а таксама польская дыяспара будуць выступаць, паказваць польскі фальклёр, пакажуць прывязанасьць да традыцыі бацькоў.
Акрамя таго, ёсьць нагода для сьвяткаваньня. Як раз завяршыўся візыт сьпікера Сэната Станіслава Карчэўскага па запрашэньні Міхаіла Мясьніковіча, праходзіў форум «Добрасуседзтва».
Многія выдатныя творцы польскай культуры, якія нас сфарміравалі, нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У Польшчы і Беларусі мы сёлета адзначаем юбілей Станіслава Манюшкі. Яго музыка прагучыць у Верхнім горадзе. Таксама будзе музыка Чэслава Немэна.
Запрашаем усіх!
Праграма сапраўды вельмі багатая. Ля менскай Ратушы і на тэрыторыі Верхняга горада цягам дня будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі. На музычнай пляцоўцы на галоўнай сцэне выступяць хэдлайнеры з Польшчы – легендарны польскі гурт «Golden Life», які прэзэнтуе свае найлепшыя гіты на мяжы поп і рок-музыкі, рэпа і кантры. Музычная праграма не абміне 200-годзьдзе Станіслава Манюшкі і 80-годзьдзе легенды польскай музыкі ХХ стагодзьдзя Чэслава Немэна.
У рамках фэстывалю будуць працаваць некалькі выставаў: «15 год Польшчы ў Эўразьвязе», турыстычная выстава «Польшча. Вам тут рады!», «Спорт у польскім плякаце», прысьвечаная ІІ Эўрапейскім гульням-2019. Вулічная выстава «Кракаўскі Лайконік» пазнаёміць з гісторыяй аднаго з сымбаляў Кракава.
На тэатральнай пляцоўцы выступіць кракаўскі вулічны тэатар «Сцэна калейдаскоп».
Цягам дня на моўна-адукацыйным кірмашы ўсе, каго цікавіць вывучэньне польскай мовы, адукацыя і стажыроўка ў Польшчы, змогуць атрымаць інфармацыю пра курсы і адукацыйныя праграмы ў Менску. У сваю чаргу кнігарня «Акадэмкніга» прадставіць шырокі спэктар польскай мастацкай літаратуры розных жанраў у перакладзе на беларускую і рускую мовы.
Як і ў мінулым годзе будзе падрыхтаваная забаўляльная пляцоўка для дзетак.
На тэрыторыі фэстывалю будуць працаваць інфармацыйныя пляцоўкі Польскага інстытута ў Менску, Польскай турыстычнай арганізацыі (POT) і Нацыянальных інстытутаў культуры ЭЗ (EUNIC), а таксама фудкорт.
Падрабязная праграма фэсту – на старонцы Польскага існтытуту.

/

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт