П. Усаў: Лукашэнку не падабалася папулярнасьць Шуневіча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        12.06.2019 07:12
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Лукашэнку не падабалася папулярнасьць Шуневіча.mp3
                                        
                    Хоць Шуневіч сам падпісаў дакумэнт аб адстаўцы, то відавочна, што гэта было адкліканьне. 
                
                
                    
                         Павал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net
Павал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Дзейнасьць Ігара Шуневіча выклікала шмат пытаньняў і крытыкі найперш з боку грамадзкай супольнасьці. Гэта жорсткія затрыманьні апазыцыйных актывістаў, разгон акцый у 2017 годзе, факт, што Шуневіч любіў апранацца ў форму НКУС. Апошняя справа зьвязаная з масавым затрыманьнем цыганоў пасьля забойства працаўніка ДАІ.
Усё ж на думку Паўла Ўсава, ня гэта было галоўнай прычынай адкліканьня Шуневіча.
П. Усаў: Хоць Шуневіч сам падпісаў дакумэнт аб адстаўцы, то відавочна, што гэта было адкліканьне. Яно зьвязана з тым, што Шуневіч фактычна стаў другой асобай у медыяпрасторы Беларусі. А гэта стварала канкурэнцыю для вобліку Лукашэнкі, бо ў Беларусі можа быць толькі адна моцная і публічная асоба – гэта фігура Лукашэнкі. 
Другі момант зьвязаны з дзейнасьцю расейскіх спэцслужбаў, дыпляматыі, перш за ўсё амбасадара Бабіча, які намагаўся выходзіць на ключавых асоб у Беларусі, сілавікоў. Даўно гучыць інфармацыя аб тым, што Масква шукае асоб, на якія яна магла б разьлічваць у выніку якіх-небудзь унутраных канфліктаў у Беларусі. Шуневіч падыходзіў пад гэты палітычны вобраз. 
Акрамя таго, ён быў вельмі папулярным. У Акадэміі МУС нават павесілі яго партрэт. А гэта ўжо выклік асабіста Лукашэнку, чаго ён сьцярпець ня мог. На маю думку, Шуневіч мог быць выкарыстаны ў гульнях і інтрыгах з боку Расеі супраць Лукашэнцы. Адкліканьне Шуневіча менавіта ў гэты момант выклікана страхам, што ўнутры можа назраваць нейкі канфлікт, а Шуневіч для гэтага меў усе рэсурсы.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
ав