Logo Polskiego Radia
Print

Саксонія за адмену санкцый супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2019 13:52
Ва ўсходніх землях Нямеччыны адраджаецца настальгія па Расеі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Саксонія за адмену санкцый супраць Расеі
Ва ўсходніх землях Нямеччыны адраджаецца настальгія па Расеі.
„Мы хочам мірнага спыненьня канфлікту ва Ўкраіне, але хочам таксама неадкладнага спыненьня эканамічных санкцый” - заявіў прэм'ер Саксоніі Міхаэль Крэтшмэр падчас Міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу.
Прэм'ер Саксоніі таксама запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Дрэздэн, то бок горад, у якім у часы ГДР расейскі прэзыдэнт дзейнічаў у якасьці агента КДБ. Палітык таксама высока ацаніў будаўніцтва Nord Stream 2 і запэўніў, што станоўчыя эканамічныя адносіны спрыяюць вырашэньню палітычных праблем.
Міхаэль Крэтшмэр зьяўляецца членам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны (ХДС) Ангелы Мэркель, якая цьвёрда падтрымлівае міжнародныя санкцыі супраць Расеі. У сувязі з гэтым такія выказваньні прадстаўніка ХДС выклікалі ў Нямеччыне зьдзіўленьне, тым больш, што яны прагучалі з Расеі. Дарэчы, да гэтай пары прыхільнікамі пашырэньня эканамічнага супрацоўніцтва з Расеяй, нягледзячы на дзеючыя санкцыі, у краіне лічыліся палітыкі Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны.
„Заявы прэм'ера Крэтшмэра прадыктаваны тым, што ў Саксоніі праходзіць выбарчая кампанія”, - кажа Кай-Оляф Лянг з бэрлінскага аналітычнага цэнтра Wissenschaft und Politik.
У Саксоніі найбуйнейшым палітычным праціўнікам ХДС зьяўляецца прарасейская „Альтэрнатыва для Нямеччыны”.
Згаданая партыя патрабуе адмены санкцый супраць Расеі й крытыкуе палітыку Ангелы Мэркель. Дарэчы, паводле камэнтатараў, гэтая крытыка стала прычынай перамогі „Альтэрнатывы для Нямеччыны” на нядаўніх выбарах у Эўрапарлямэнт у Саксоніі, чытаем у выданьні „Rzeczpospolita”.
аз

„Мы хочам мірнага спыненьня канфлікту ва Ўкраіне, але хочам таксама неадкладнага спыненьня эканамічных санкцый” - заявіў прэм'ер Саксоніі Міхаэль Крэтшмэр падчас Міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу.

Прэм'ер Саксоніі таксама запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Дрэздэн, то бок горад, у якім у часы ГДР расейскі прэзыдэнт дзейнічаў у якасьці агента КДБ. Палітык таксама высока ацаніў будаўніцтва Nord Stream 2 і запэўніў, што станоўчыя эканамічныя адносіны спрыяюць вырашэньню палітычных праблем.

Міхаэль Крэтшмэр зьяўляецца членам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны (ХДС) Ангелы Мэркель, якая цьвёрда падтрымлівае міжнародныя санкцыі супраць Расеі. У сувязі з гэтым такія выказваньні прадстаўніка ХДС выклікалі ў Нямеччыне зьдзіўленьне, тым больш, што яны прагучалі з Расеі.

Дарэчы, да гэтай пары прыхільнікамі пашырэньня эканамічнага супрацоўніцтва з Расеяй, нягледзячы на дзеючыя санкцыі, у краіне лічыліся палітыкі Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны.

„Заявы прэм'ера Крэтшмэра прадыктаваны тым, што ў Саксоніі праходзіць выбарчая кампанія”, - кажа Кай-Оляф Лянг з бэрлінскага аналітычнага цэнтра Wissenschaft und Politik.

У Саксоніі найбуйнейшым палітычным праціўнікам ХДС зьяўляецца прарасейская „Альтэрнатыва для Нямеччыны”.

Згаданая партыя патрабуе адмены санкцый супраць Расеі й крытыкуе палітыку Ангелы Мэркель. Дарэчы, паводле камэнтатараў, гэтая крытыка стала прычынай перамогі „Альтэрнатывы для Нямеччыны” на нядаўніх выбарах у Эўрапарлямэнт у Саксоніі, чытаем у выданьні „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт