Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве завяршыўся Кангрэс «Польшча – буйны праект»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.06.2019 16:11
  • Польшча – буйны праект.mp3
Сустрэча сабрала больш за 1300 экспэртаў, палітыкаў ды прадпрымальнікаў з усяго сьвету.
Foto: PAP/Leszek Szymański

Галоўнай тэмай дэбатаў на Кангрэсе стала будучыня польскай эканомікі ды бясьпека польскай дзяржавы.

Кангрэс «Польшча – буйны праект» доўжыўся тры дні. Гэта былі тры дні дыскусій, дэбатаў, працоўных груп, сэмінараў. На Кангрэс прыехалі тысячы гасьцей з Польшчы д ы сьвету. Гэта была дзевятая сустрэча падобнага кшталту ў Польшчы.

У апошні дзень Кангрэса ўдзельнікі абмяркоўвалі пытаньне, як прыцягнуць у Польшчу маладых палякаў, якія жывуць за мяжой. Адказ на гэта павінна даць у першую чаргу эканоміка, перакананы кіраўнік Трансатлянтычнага форума будучых лідэраў Рафал Лібэра.

Рафал Лібэра: Патэнцыял гэтага супрацоўніцтва ёсьць. Моладзь пачынае сюды прыяжджаць і ў прафэсійных інтарэсах. Гэта вынікае з таго, што польскі рынак патрабуе спэцыялістаў. Эканоміка разьвіваецца. Рэалізуецца ўсё больш інфраструктурных ды энэргетычных праектаў. Ёсьць заахвочваньне замежных інвэстараў далучыцца да іх рэалізацыі.

Дыяспарай не абмежаваліся дыскусіі, што праходзілі падчас кангрэсу. Адной з найбольш важных тэмаў стала эканоміка. Асабліва шмат дыскусій выклікала пытаньне як утрымаць эканамічны рост польскай эканомікі. З Кангрэсу перадае карэспандэнт Польскага радыё Караль Суруўка.

Караль Суруўка: Удзел у Кангрэсе ўзялі палітыкі, экспэрты, бізнэсоўцы, навукоўцы ды артысты. Яны спрабавалі вызначыць найбольшыя пагрозы, зь якімі можа сутыкнуцца Польшчы, і выпрацаваць вырашэньні гэтых праблем. У Польшчы патрэбна сыстэматычная праца па паляпшэньні сытуацыі. Таму адной з галоўных тэмаў Кангрэсу была будучыня польскай эканомікі. Удзельнікі размаўлялі таксама пра ролю польская дыяспары ў прасоўваньні Польшчы ў сьвеце.

Дыскусіямі ды дэбатамі Кангрэс не абмежаваўся. Падчас сустрэчы прайшло ўручэньне прэміі імя прэзыдэнта Леха Качыньскага славутым польскім мастакам, навукоўцам. Год таму гэтую прэмію пісьменьнік Антоні Лібэра, яшчэ раней прэміяй узнагароджваліся паэт Яраслаў Рымкевіч, кампазытар Міхал Лёранц ды рэжысёр Леон Маеўскі.Сёлета ляўрэатам узнагароды стаў гісторык прафэсар Анджэй Новак. Урачыстае ўручэньне ўзнагароды прайшло на каралеўскім замку ў Варшаве. Прозьвішча пераможцы агучыў эўра дэпутат ПіС Зьдзіслаў Краснадэмбскі.

Зьдзіслаў Краснадэмбскі: Прэмію імя прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага ў 2019-м годзе за гістарычную публікацыю, у якой на высокім літаратурным узроўні раскрываюцца карані польскай гісторыі, за ўзгадаваньне ідэалаў незалежнасьці атрымоўвае гісторык, публіцыст, саветоляг, знаўца польска-расейскіх адносін прафэсар Анджэй Новак.

Палітыкі назвалі заслужанай кандыдатуру прафэсара Анджэя Новака. Так старшыня партыі «Права й Справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што кракаўскі гісторык даўно заслужыў, каб атрымаць гэтую ўзнагароду.

Яраслаў Качыньскі: Гэта адзін з нешматлікіх польскіх інтэлектуалаў, якому можна прызнаць найвышэйшую ўзнагароду. Гэта чалавек увойдзе ў гісторыю польскай навукі ды польскай думкі. Выбітны спэцыяліст, я вельмі рады, што ён атрымаў гэтую ўзнагароду. Я лічу, што ён даўно заслужыў яе.

У Польшчы завяршыўся трохдзённым Кангрэс «Польшча – буйны праект», які сабраў тысячы экспэртаў з усяго сьвету. Галоўнай тэмай Кангрэсу стала абмеркаваньне выклікаў, якія стаяць перад польскай эканомікай.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт