Logo Polskiego Radia
Print

Перастаноўкі ў польскім урадзе - абраныя новыя міністры

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.06.2019 13:14
На павышэньне пайшлі асобы, якія былі ўжо «правераныя ў баях».
Прэзыдэнт А. Дуда падчас урачыстасьці прызначэньня новых міністраўПрэзыдэнт А. Дуда падчас урачыстасьці прызначэньня новых міністраўPAP/Leszek Szymański

Надоечы стала вядома, хто будзе прызначаны на важныя пасады ў польскім урадзе, замест палітыкаў, якія былі абраныя дэпутатамі Эўрапейскага парлямэнту – паведамляе «Rzeczpospolita».

Прэм’ер-міністар назваў рэканструкцыю «аксамітавай». На павышэньне пайшлі асобы, якія былі ўжо «правераныя ў баях». Кіруючая партыя «Права й справядлівасьць» прызначыла між іншым кіраўніка Пастаяннага камітэту Рады міністраў Яцэка Сасіна віцэ-прэм’ерам, што павінна палепшыць каардынацыю працы над падрыхтоўкай законаў, адзін з самых давераных супрацоўнікаў прэм’ера Міхал Дворчык стаў чальцом ураду. Прызначэньне іншых палітыкаў – Міхала Вося, Эльжбеты Вітэк ці Дарыюша Пянткоўскага мае таксама значэньне для рэгіёнаў Польшчы. Фракцыі ды рэгіёны, як Ніжняя Сылезія або Падляшша, павінны быць задаволеныя. «Няма часу сварыцца, гэта цяпер самая вялікая рызыка», – сказаў выданьню палітык з ПіС. Відаць, што партыя падчас зьменаў на пасадах чальцоў ураду старалася таксама даць магчымасьць сябе праявіць маладому пакаленьню – сярод новапрызначаных ёсьць некалькі чалавек, якім па 30 гадоў.

Зьмены павінны таксама падрыхтаваць кіруючую партыю да парлямэнцкіх выбараў, якія пройдуць восеньню. Чарговым крокам у кампаніі будзе вялікі праграмны кангрэс, заплянаваны на бліжэйшы час.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт