Logo Polskiego Radia
Print

30-годзьдзе свабодных выбараў адзначылі таксама ўрачыстым канцэртам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.06.2019 13:07
Прагучалі творы Фрыдэрыка Шапэна, Станіслава Манюшкі і Ігнацы Яна Падарэўскага.
PAP/Piotr Nowak

Учора вечарам у Вялікім Тэатры-Нацыянальнай опэры адбыўся ўрачысты канцэрт з нагоды 30-й гадавіны выбараў 4 чэрвеня 1989 году. Прагучалі творы Фрыдэрыка Шапэна, Станіслава Манюшкі і Ігнацы Яна Падарэўскага.
Ліст ад прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага прачытаў Пётр Краснавольскі. Кіраўнік ураду ў ім падкрэсьліў, што рэпэртуар канцэрту паказвае «голас польскай душы». «Музыка Шапэна ці Манюшкі мае ў сабе тую ж самую прыгажосьць і тую ж самую праўду, якія адбіваюцца ў польскай гісторыі, ад незалежніцкіх рыўкоў, настолькі жывых у эцюдах Шапэна ці опэрах Манюшкі, ажно па «Салідарнасьць», нашая гісторыя зьяўляецца натхненьнем для вялікіх твораў польскай культуры», – напісаў прэм’ер Маравецкі.
Ён дадаў, што такія вартасьці як свабода, патрыятызм, адвага і ахвярнасьць запісаліся ня толькі ў польскай гісторыі, але таксама ў партытурах вялікіх польскіх кампазытараў.
На сцэне выступіла Sinfonia Varsovia пад кіраўніцтвам Міхала Кляўзы, мастацкага дырэктара Аркестра Польскага радыё ў Варшаве разам з піяністам Лукашам Крупіньскім. У праграме вечару апынуліся фрагмэнты опэры «Галька» Станіслава Манюшкі, адна з фантазій Шапэна, сюіта Вітальда Лютаслаўскага, танцы Генрыка Мікалая Гурэцкага і ўвэрцюра Ігнацы Яна Падарэўскага.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт