Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы паўдзельнічалі ў Варшаўскім міжнародным фэстывалі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.06.2019 00:42
  • Беларусы паўдзельнічалі ў Варшаўскім міжнародным фэстывалі (ФОТА)
У намёце, арганізаваным Беларускім домам, варшавякі й госьці сталіцы мелі магчымасьць пазнаёміцца з беларускай культурай і традыцыямі й нават пачаставацца беларускімі ласункамі.
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Варшаўскі міжнародны фэстываль («International Festival of Warsaw» – Family picnic) праходзіць 1-2 чэрвеня. Менавіта такім чынам інтэрнацыянальная супольнасьць польскай сталіцы сьвяткуе Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Танцы, сьпевы, разнастайная ежа і сувэніры з усяго сьвету, а таксама гульні для самых малых – вось з чаго складаецца Варшаўскі міжнародны фэстываль. Сярод дзясяткаў і дзясяткаў нацыянальных прадстаўніцтваў, на сьвяце ёсьць і беларускі куток. Яго зладзіў Беларускі Дом у Варшаве.
У намёце, арганізаваным Беларускім домам, варшавякі й госьці польскай сталіцы маюць магчымасьць пазнаёміцца з беларускай культурай і традыцыямі, а нават пачаставацца беларускімі ласункамі, якія прыгатавала вядоўца, аўтарка кулінарных кніг Алена Мікульчык.
02.06 FESTYWAL 1 0’14’’
Апроч традыцыйнай беларускай кулінарыі на Фэстывалі быў прадстаўлены беларускі дзіцячы танец. Перад варшвякамі выступіў калектыў «Фіеста». Уражаньнямі дзеліцца кіраўнік калектыву Марыя Дудзік.
02.06 FESTYWAL 2 0’15’’
Таксама на Варшаўскі міжнародным фэстывалі выдавец Раман Цымбераў прэзэнтуе варшавякам кнігі па гісторыі Беларусі. Беларускі Дом у Варшаве зладзіў нацыянальны куток пры фінансавай дапамозе тэлеканалу «Белсат», а таксама дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей. Сярод дзясяткаў штандараў, на сьвяце залунаў і беларускі бела-чырвона-белы сьцяг.

Варшаўскі міжнародны фэстываль («International Festival of Warsaw» – Family picnic) праходзіць 1-2 чэрвеня. Менавіта такім чынам інтэрнацыянальная супольнасьць польскай сталіцы сьвяткуе Міжнародны дзень абароны дзяцей. Танцы, сьпевы, разнастайная ежа і сувэніры з усяго сьвету, а таксама гульні для самых малых – вось з чаго складаецца Варшаўскі міжнародны фэстываль. Сярод дзясяткаў і дзясяткаў нацыянальных прадстаўніцтваў, на сьвяце ёсьць і беларускі куток. Яго зладзіў Беларускі Дом у Варшаве.

/

/

/

У намёце, арганізаваным Беларускім домам, варшавякі й госьці польскай сталіцы маюць магчымасьць пазнаёміцца з беларускай культурай і традыцыямі, а нават пачаставацца беларускімі ласункамі, якія прыгатавала вядоўца, аўтарка кулінарных кніг Алена Мікульчык.

Алена Мікульчык: Больш за ўсё пытаюцца гістарычныя рэцэпты: шляхецкія цукеркі без цукру ды габлюшкі па рэцэпту 1854 года. Па-першае, гэта вельмі смачна, а па-другое, усім цікава пакаштаваць, што елі людзі ў ХІХ стагодзьдзі. Таксама вялікай папулярнасьцю карыстаецца наш беларускі хлебны квас і крамбамбуля, зробленая паводле старажытнага літоўскага рэцэпту.

/

Апроч традыцыйнай беларускай кулінарыі на Фэстывалі быў прадстаўлены беларускі дзіцячы танец. Перад варшвякамі выступіў калектыў «Фіеста». Уражаньнямі дзеліцца кіраўнік калектыву Марыя Дудзік.

Марыя Дудзік: Мы вельмі перажывалі за пачынаючых танцораў, туды пайшлі ўсе нашыя сілы й эмоцыі. Я скакала, забаўляла дзяцей каб неяк іх падтрымаць перад выступам. Трэнэр імі кіравала, я іх забаўляла й нават нават тне хапіла часу зірнуць на публіку. Думаю, усё атрымалася – дзеці малайцы!

/

Таксама на Варшаўскі міжнародным фэстывалі выдавец Раман Цымбераў прэзэнтуе варшавякам кнігі па гісторыі Беларусі. Беларускі Дом у Варшаве зладзіў нацыянальны куток пры фінансавай дапамозе тэлеканалу «Белсат», а таксама дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей. Сярод дзясяткаў штандараў, на сьвяце залунаў і беларускі бела-чырвона-белы сьцяг.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт