«Цяжка зразумець пагаршэньне польска-ізраільскіх адносін»
Амбасадар Ізраіля ў Польшчы: Рэстытуцыя габрэйскай маёмасьці - не найважнейшая тэма польска-ізраільскіх адносін.
Сёньня лёгка давесьці да эмацыйных напружаньняў з абодвух бакоў. Калі дадаткова гэта супадае з выбарчай кампаніяй, то ўзьнікае абсурдная сытуацыя, калі два добрыя сябры пастаянна спрачаюцца, кажа амбасадар Ізраіля ў Польшчы Анна Азары ў інтэрвію парталу interia.pl.
Дыпляматка, якая сёлета заканчвае сваю місію ў Польшчы, зазначае, што рэстытуцыя былой габрэйскай маёмасьці - гэта не найважнейшая тэма ў польска-ізраільскіх адносінах.
„Некалькі краін падрыхтавала па гэтаму пытаньню адпаведныя законы. Другая тэма, якая ў Польшчы не згадваецца, - гэта пытаньне будынкаў, якія часта належалі габрэйскім суполкам. Працэс рэстытуцыі ўласнасьці прагрэсуе, але ў апошні час вельмі павольна. І, калі нешта вяртаюць, то наогул могілкі. Тым часам могілкі для маленькай абшчыны, якая цяпер існуе ў Польшчы, гэта, перш за ўсё, кошт й клопат. Тым часам будынкі, якія маглі б прыносіць грошы, напрыклад, на ахову (гэтых могілкаў- рэд.), вяртаюць вельмі рэдка”, - кажа амбасадар Ізраіля.
Анна Азары лічыць, што цяперашнія польска-ізраільскія адносін маюць абсурдны характар.
„Гаворка ідзе пра дзьве вельмі сяброўскай краіны, якія маюць тыя ж самыя стратэгічныя інтарэсы й агульнага важнага партнэра - Злучаныя Штаты Амэрыкі. Гэта адзін бок адносін. Зь іншага боку, у нас ёсьць увесь гэты шум, які пачаўся няшчасным законам аб ІНП(…). Таму лёгка сёньня давесьці да эмацыйных выбухаў абодвух бакоў”, - кажа амбасадар Ізраіля ў Польшчы Анна Азары ў размове з парталам interia.pl.
аз