Кіраўнік фонду „Ня бойцеся” падаў у адстаўку 
Паводле сьледзтва СМІ, мужчына выманіў частку кампэнсацыі, якую атрымала адна з ахвяр ксяндза-пэдафіла. 
Кіраўнік Фонду „Ня бойцеся” Марэк Лісіньскі (Marek Lisiński) падаў у адстаўку пасьля таго, як „Gazeta Wyborcza” выявіла, што ён выманіў грошы ў адной ахвяр сьвятара-пэдафіла й патрабаваў грошай за ўдзел у гучным фільме братоў Сакельскіх пад загалоўкам: „Толькі не кажы нікому”. Нагадаем, Фонд „Ня бойцеся” аб'ядноўвае ахвяр сьвятароў пэдафілаў у Польшчы.
 
Паводле газэты, былы кіраўнік фонду пазычыў 30 тысяч злотых у ахвяры пэдафіліі, якая дамаглася ў судзе буйной кампэнсацыі за сваю крыўду. Лісіньскі пераканаў жанчыну, што пакутуе ад рака падстраўнікавай залозы й патрабуе грошай на інавацыйную тэрапію. 
Жанчына зразумела, што была ашуканая, калі ўбачыла Лісіньскага ў тэлебачаньні неўзабаве пасьля меркаванай апэрацыі. 
„Я пачала задумоўвацца, якім чынам чалавек, хворы ракам падстраўнікавай залозы, можа быць у настолькі добрай кандыцыі адразу пасьля апэрацыі. Я папрасіла ў яго копію мэдыцынскай дакумэнтацыі. Лісіньскі адправіў тры фатаграфіі зь нейкімі часткамі цела й нейкімі кропкамі”, - расказвае жанчына. 
Калі з падобнай просьбай да яго зьвярнуліся журналісты, мужчына пачаў пазьбягаць кантакту.
Як расказвае адзін з аўтараў дакумэнтальнага фільму „Толькі не кажы нікому” Томаш Сакельскі (Tomasz Sekielski), Лісіньскі меў быць адным зь герояў стужкі, але за свой удзел у фільме запатрабаваў 50 тысяч злотых. 
„Мы на гэта не пагадзіліся, паколькі ні адна ахвяра (гаворка ідзе пра герояў фільму- рэд.) не хацела ад нас грошай”, - сказаў Томаш Сакельскі. 
Фонд „Ня бойцеся” выдаў адмысловую заяву па гэтай справе. Наконт сваёй адстаўкі выказаўся й сам Лісіньскі. Ён паведаміў, што падаў у адстаўку з пасады старшыні й прызнаў, што страціў давер ахвяр ксяндзоў-пэдафілаў, а таксама кіраўніцтва фонду, паведамляе „Gazeta Wyborcza”. 
аз