Logo Polskiego Radia
Print

Пляны кадравых зьменаў ва ўрадзе зьмяніліся

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.05.2019 15:59
Канчатковае рашэньне ўсё адно будзе прынятае ў надзвычай вузкім коле асобаў - старшынёй партыі Яраславам Качыньскім і прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.
Яраслаў КачыньскіЯраслаў КачыньскіPAP/Jakub Kamiński

Зьмяніліся пляны па кадравым зьменам у польскім урадзе паведамляе Rzeczpospolita. Нечакана добрыя вынікі правячай права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» давялі да таго, што вярхушка групоўкі перагледзела пляны па кадравым перастаноўкам чальцоў ураду.
Пасьля таго як нечакана на выбарах у Эўрапарлямэнт перамаглі прэс-сакратар ураду Ёана Капціньска й міністар сацыяльнай палітыкі й сям’і Эльжбэты Рафальска, плян кадравых зьменаў ураду будзе перагледжаны. Імаверна будучыя зьмены таксама крануць Міністэрства ўнутраных спраў й адміністрацыі.
Гэтыя зьмены будуць астатнімі перад будучымі парлямэнцкімі выбарамі, якія пройдуць увосень. Любая кадравая перастаноўка, гэта безумоўна вынік цэлага шэрага разнастайных дамоўленасьцей. Аднак канчатковае рашэньне ўсё адно будзе прынятае ў надзвычай вузкім коле асобаў – старшыні партыі Яраслава Качыньскага й прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага.
Канчатковыя кадравыя рашэньні пакуль не прынятыя, кулюарныя перамовы працягваюцца, піша штодзённае выданьне Rzeczpospolita.

Нечакана добрыя вынікі правячай права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» давялі да таго, што вярхушка групоўкі перагледзела пляны па кадравым перастаноўкам чальцоў ураду.

Пасьля таго як нечакана на выбарах у Эўрапарлямэнт перамагла прэс-сакратар ураду Ёана Капціньска й міністар сацыяльнай палітыкі й сям’і Эльжбета Рафальска, плян кадравых зьменаў ураду будзе перагледжаны. Імаверна будучыя зьмены таксама крануць Міністэрства ўнутраных спраў й адміністрацыі.

Перастаноўка будзе астатняй перад будучымі парлямэнцкімі выбарамі, якія пройдуць увосень. Любая кадравая зьмена, гэта безумоўна вынік цэлага шэрага разнастайных дамоўленасьцей. Аднак канчатковае рашэньне ўсё адно будзе прынятае ў надзвычай вузкім коле асобаў - старшынёй партыі Яраславам Качыньскім і прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Канчатковыя кадравыя рашэньні пакуль не прыняты, кулюарныя перамовы працягваюцца, піша штодзённае выданьне Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт