30.05 -2.06.2019 пройдуць Дні Бельска Падляскага
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.05.2019 13:25
-
Дні Бельска Падляскага.mp3
На фэст запрашае бургамістар горада Яраслаў Бароўскі
Бургамістар Бельска Падляскага Яраслаў Бароўскі.
Бельск Падляскі – гмінны горад на Беласточчыне, у якім даволі многа беларускіх ініцыятываў. Хопіць ужо сказаць, што ў пачатковай школе нумар 3 – славутай "Тройцы" – найбольш дзетак у краіне вывучае беларускую мову. У горадзе існуе таксама беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча і дзейнічаюць многія беларускія музычныя калектывы. Горадам кіруе – дарэчы – беларус Яраслаў Бароўскі.
Бельск Падляскі рыхтуецца цяпер да свайго сьвята. Дні гораду адбудуцца ўжо 40. раз і, як лічыць, бургамістар кожны знойдзе там цікавае для сябе.
Аб праграме фэсту расказвае таксама дырэктар гарадзкой бібліятэкі Альжбета Фіёнік у гутарцы з Яраславам Іванюком.
Альжбета Фёнік