Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пакутуе ад ліўняў і бураў ды змагаецца з наступствамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2019 15:20
  • Польшча пакутуе ад ліўняў і бураў.mp3
Асабліва складаная сытуацыя пануе на поўдні краіны, паляпшэньня можна спадзявацца заўтра.
PAP/Darek Delmanowicz

Польшча пакутуе ад ліўняў і бураў ды змагаецца з наступствамі, выкліканымі гэтымі прыроднымі зьявамі. Асабліва складаная сытуацыя пануе на поўдні краіны, дзе працуюць крызісныя штабы з удзелам найвышэйшых дзяржаўны асоб.
Інстытут мэтэаралёгіі і воднай гаспадаркі папярэджвае, што ноччу на поўдні краіны зноў будуць моцныя дажджы і пройдуць буры. Магчымымі зьяўляюцца далейшыя паводкі. Папярэджаньне трэцяга, самага высокага ўзроўню выдадзена для паўднёвай часткі Сылескага і Малапольскага ваяводзтваў. Месцамі там можа выпасьці ад 90 да 120 мілімэтраў дажджу. У часе ліўняў можа паявіцца моцны вецер, да 70 км на гадзіну. Агулам папярэджаньне трэцяга ўзроўню выдадзена для 17 паветаў.
На поўдні Ніжнесылескага ваяводзтва, на поўначы Сылескага і Малапольскага, а таксама на поўдні Падкарпацкага абавязвае другі ўзровень папярэджаньня.
Урадавы цэнтар бясьпекі папярэджвае перад праліўнымі дажджамі і бурамі на тэрыторыі паўднёвай Польшчы. Анна Адамкевіч з цэнтра сказала Польскаму радыё, што інфармацыя аб трывозе высланая жыхарам Малапольскага, Падкарпацкага, Ніжнесылескага, Апольскага і Сылескага ваяводзтваў.
А. Адамкевіч: Дырэктар Урадавага цэнтра бясьпекі вырашыў выслаць смс-паведамленьні жыхарам гэтых ваяводзтваў, паколькі там прыродныя зьявы, дождж і моцныя буры, могуць выступаць асабліва інтэнсіўна. Папярэджаньні Інстытуту мэтэаралёгіі і воднай гаспадаркі выдадзеныя на цэлую ноч і да заўтрашняй раніцы.
У Кракаве адбылося паседжаньне штабу крызіснага кіраваньня з удзелам прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, віцэ-прэм’ера Бэаты Шыдла, міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка і міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яахіма Брудзіньскага.
Кіраўнікі розных служб адрапартавалі на тэму сытуацыі на поўдні Польшчы ў сувязі з інтэнсіўнымі дажджамі і паводкамі.
Прэм’ер Маравецкі падзякаваў службам за працу. Ён сказаў, што прагнозы, зьвязаныя з праліўнымі дажджамі, выклікаюць рознабаковыя пачуцьці.
М. Маравецкі: З аднаго боку, бачна, што ў розных месцах могуць быць паводкі, выкліканыя высокай хваляй вады, якая паяўляецца ў розных месцах Падкарпацкага і Малапольскага ваяводзтваў. З іншага боку, трэба мець надзею. Як на пачатку траўня мы прасілі, каб дождж выпаў, то цяпер трэба маліцца, каб ён перастаў ліць.
Міністар нацыянальнай абароны паінфармаваў, што войска гатовае, каб дапамагаць пацярпелым ад наступстваў праліўных дажджоў. У Ніску ў Падкарпацкім ваяводзтве міністар Марыюш Блашчак прыняў удзел у сустрэчы з камандзірамі апэрацыйных войскаў і тэрытарыяльнай абароны. На дапамогу ў найбольш пацярпелыя раёны накіраваліся жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны – сказаў міністар Блашчак.
1М. Блашчак: ВТА з Трэцяй Падкарпацкай брыгады аб’явілі гатоўнасьць распачаць службу як у Мялецкім павеце, так і ў Кальбушоўскім. Гэтыя войскі будуць працаваць у месцах, дзе іх дапамога пажарнай службе зьяўляецца неабходнай. У Мялецкім павеце ў дапамогу пажарнікам уключацца апэрацыйныя войскі. З аднаго боку гэта праца верталёта, якая дапаможа засыпаць разрыў, які вымыла вада. На месца прыбудзе транспарт з жаўнерамі.
Віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла запэўніла жыхароў падтопленай мясцовасьці Сухы Грунт у Малапольскім ваяводзтве, што яны тэрмінова атрымаюць кампэнсацыі.
Б. Шыдла: Як толькі вада ападзе, можна будзе ацэньваць наступствы. На гэта патрэбны час. Ваявода і лякальныя ўлады да гэтага падрыхтаваныя. Таму шкоды будуць ацэненыя хутка, а выплата кампэнсацый адбудзецца ў максымальна хуткім часе.
Страты лічаць многія мясцовасьці на поўдні краіны. Пералік наступстваў выкліканых ліўнямі шырокі: балотныя лавіны, вымытыя прорвы ў дарогах, сьмерчы, якія пашкодзілі дамы, паводкі, якія прымусілі жыхароў эвакуіравацца са сваіх дамоў.

Польшча пакутуе ад ліўняў і бураў ды змагаецца з наступствамі, выкліканымі гэтымі прыроднымі зьявамі. Асабліва складаная сытуацыя пануе на поўдні краіны, дзе працуюць крызісныя штабы з удзелам найвышэйшых дзяржаўны асоб.

Інстытут мэтэаралёгіі і воднай гаспадаркі папярэджвае, што ноччу на поўдні краіны зноў будуць моцныя дажджы і пройдуць буры. Магчымымі зьяўляюцца далейшыя паводкі. Папярэджаньне трэцяга, самага высокага ўзроўню выдадзена для паўднёвай часткі Сылескага і Малапольскага ваяводзтваў. Месцамі там можа выпасьці ад 90 да 120 мілімэтраў дажджу. У часе ліўняў можа паявіцца моцны вецер, да 70 км на гадзіну. Агулам папярэджаньне трэцяга ўзроўню выдадзена для 17 паветаў.

На поўдні Ніжнесылескага ваяводзтва, на поўначы Сылескага і Малапольскага, а таксама на поўдні Падкарпацкага абавязвае другі ўзровень папярэджаньня.

Урадавы цэнтар бясьпекі папярэджвае перад праліўнымі дажджамі і бурамі на тэрыторыі паўднёвай Польшчы. Анна Адамкевіч з цэнтра сказала Польскаму радыё, што інфармацыя аб трывозе высланая жыхарам Малапольскага, Падкарпацкага, Ніжнесылескага, Апольскага і Сылескага ваяводзтваў.

А. Адамкевіч: Дырэктар Урадавага цэнтра бясьпекі вырашыў выслаць смс-паведамленьні жыхарам гэтых ваяводзтваў, паколькі там прыродныя зьявы, дождж і моцныя буры, могуць выступаць асабліва інтэнсіўна. Папярэджаньні Інстытуту мэтэаралёгіі і воднай гаспадаркі выдадзеныя на цэлую ноч і да заўтрашняй раніцы.

У Кракаве адбылося паседжаньне штабу крызіснага кіраваньня з удзелам прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, віцэ-прэм’ера Бэаты Шыдла, міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка і міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яахіма Брудзіньскага.

Кіраўнікі розных служб адрапартавалі на тэму сытуацыі на поўдні Польшчы ў сувязі з інтэнсіўнымі дажджамі і паводкамі.

Прэм’ер Маравецкі падзякаваў службам за працу. Ён сказаў, што прагнозы, зьвязаныя з праліўнымі дажджамі, выклікаюць рознабаковыя пачуцьці.

М. Маравецкі: З аднаго боку, бачна, што ў розных месцах могуць быць паводкі, выкліканыя высокай хваляй вады, якая паяўляецца ў розных месцах Падкарпацкага і Малапольскага ваяводзтваў. З іншага боку, трэба мець надзею. Як на пачатку траўня мы прасілі, каб дождж выпаў, то цяпер трэба маліцца, каб ён перастаў ліць.

Міністар нацыянальнай абароны паінфармаваў, што войска гатовае, каб дапамагаць пацярпелым ад наступстваў праліўных дажджоў. У Ніску ў Падкарпацкім ваяводзтве міністар Марыюш Блашчак прыняў удзел у сустрэчы з камандзірамі апэрацыйных войскаў і тэрытарыяльнай абароны. На дапамогу ў найбольш пацярпелыя раёны накіраваліся жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны – сказаў міністар Блашчак.

М. Блашчак: ВТА з Трэцяй Падкарпацкай брыгады аб’явілі гатоўнасьць распачаць службу як у Мялецкім павеце, так і ў Кальбушоўскім. Гэтыя войскі будуць працаваць у месцах, дзе іх дапамога пажарнай службе зьяўляецца неабходнай. У Мялецкім павеце ў дапамогу пажарнікам уключацца апэрацыйныя войскі. З аднаго боку гэта праца верталёта, якая дапаможа засыпаць разрыў, які вымыла вада. На месца прыбудзе транспарт з жаўнерамі.

Віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла запэўніла жыхароў падтопленай мясцовасьці Сухы Грунт у Малапольскім ваяводзтве, што яны тэрмінова атрымаюць кампэнсацыі.

Б. Шыдла: Як толькі вада ападзе, можна будзе ацэньваць наступствы. На гэта патрэбны час. Ваявода і лякальныя ўлады да гэтага падрыхтаваныя. Таму шкоды будуць ацэненыя хутка, а выплата кампэнсацый адбудзецца ў максымальна хуткім часе.

Страты лічаць многія мясцовасьці на поўдні краіны. Пералік наступстваў выкліканых ліўнямі шырокі: балотныя лавіны, вымытыя прорвы ў дарогах, сьмерчы, якія пашкодзілі дамы, паводкі, якія прымусілі жыхароў эвакуіравацца са сваіх дамоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт