Logo Polskiego Radia
Print

ЗША перамагаюць у змаганьні з Huawei

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.05.2019 14:44
Цяперака кітайскі Huawei не атрымае з крэмніевай даліны новага праграмнага забесьпячэньне, таксама Google ня зможа аказваць ніякіх паслуг для апальнага Huawei.
PAP/EPA/RUNGROJ YONGRIT

Пасьля некалькіх месяцаў рознабаковай барацьбы з кітайскім канцэрнам, амэрыканцы нанесьлі Huawei моцны ўдар. Агромністая карпарацыя Google разарвала супрацоўніцтва з Huawei.

Кітайская карпарацыя знаходзіцца пад санкцыямі амэрыканскага Міністэрства гандлю. Цяперака кітайскі Huawei не атрымае з крэмніевай даліны новага праграмнага забесьпячэньне, таксама Google ня зможа аказваць ніякіх паслуг для апальнага Huawei.

Для ўсіх уладальнікаў мабільных прыладаў марак Huawei і Honor будуць заблякаваныя ўсе абнаўленьні апэрацыйнай сыстэмы Android. Дарэчы, менавіта Android – гэта самая папулярная апэрацыйная сыстэма мабільных у Польшчы. Гандлёвая вайна паміж КНР і ЗША працягваецца, а праз церпяць звычайныя спажыўцы, падсумоўваюць у выданьні Dziennik Gazeta Prawna.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт