Logo Polskiego Radia
Print

У польскім горадзе Катавіцэ размаўляюць пра эканоміку Эўропы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.05.2019 17:13
  • кангрэс.mp3
Эўрапейскі эканамічны кангрэс працягнецца тры дні, удзел у ім прыме 12 тыс. чалавек.
Выступае міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Польшчы Ядвіга Эмілевіч, Эўрапейскі эканамічны кангрэс, Катавіцэ, 13 мая 2019 году Выступае міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Польшчы Ядвіга Эмілевіч, Эўрапейскі эканамічны кангрэс, Катавіцэ, 13 мая 2019 году PAP/Hanna Bardo

У горадзе Катавіцэ пачаўся 11-ы Эўрапейскі эканамічны кангрэс. Форум працягнецца тры дні, а ўдзел у ім прыме 12 тыс. чалавек. Дадаткова каля 3 тыс. удзельнікаў прыбудзе на мерапрыемства European Start-up Days, якое суправаджае кангрэс.
Эўрапейскі эканамічны кангрэс з году ў год пашыраецца й становіцца больш прэстыжным мерапрыемствам. Для прыкладу, у 2015 годзе ў ім удзел прымала толькі 6 тыс. удзельнікаў, сёлета, нагадаю, у два разы больш – 12 тыс.
Падчас яго працы разглядаюцца важнейшыя эканамічныя пытаньні функцыянаваньня нашага кантынэнту: энэргетыка, рэгіянальная палітыка, транспарт, будаўнічая галіна ды іншыя. Дарэчы, з кангрэсу, які праходзіць у Катавіцэ, прыклад узяў Беласток, які пачаў арганізоўваць штогадовы Ўсходні эканамічны кангрэс.
Сёлетняй галоўнай тэмай Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу стане 4-я Прамысловая рэвалюцыя, вялікі патэнцыял якой вынікае з аб’яднаньня тэхнічных, лічбавых і біялягічных вырашэньняў. Паводле арганізатараў форуму, кангрэс у Катавіцэ становіцца месцам абмену думкамі й поглядамі для шырокага кола прадстаўнікоў бізнэсу ды ўлады.
Пра мэты сёлетняга кангрэсу Польскаму радыё расказаў яго галоўны арганізатар Войцех Кусьпік.
Войцех Кусьпік: Па-першае, тут, у Катавіцэ, пастараемся адказаць на пытаньне, як павінен выглядаць новы Эўрапейскі Зьвяз. Па-другое, рагледзім пытаньні, важныя для разьвіцьця прадпрымальніцтва й бізнэс-колаў. Гэта разьвіцьцё новых тэхналёгій, укараненьне робатаў у розныя сфэры эканомікі, пытаньні экалёгіі. Нагадаю, што нядаўна ў Катавіцэ прайшоў Кліматычны саміт ААН. Дарэчы, многія фірмы ў канцэпцыі свайго разьвіцьця бяруць пад увагу пытаньні экалёгіі і ўкараненьне гэтак званых «зялёных» тэхналёгій.
Акрамя таго, на мерапрыемстве будуць закранацца напрамкі разьвіцьця Эўрапейскага Зьвязу, асабліва ў кантэксьце выхаду Вялікабрытаніі з эўрасупольнасьці, ды месца Польшчы ў аб’яднанай Эўропе. Гаворыць былы прэм’ер-міністар Польшчы й былы старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк.
Ежы Бузэк: Нам трэба задумацца, ці традыцыйныя эўрапейскія каштоўнасьці тыпу дэмакратыя, свабодны рынак, незалежныя суды, міралюбівасьць, свабода, – ці вось гэтыя каштоўнасьці – гэта аснова функцыянаваньня Эўразьвязу, ці варта выпрацаваць новыя мэты ды нават новыя каштоўнасьці.
Ежы Бузэк падкрэсьліў, што Эўразьвяз стараецца ісьці з духам часу ў галіне эканомікі, у тым ліку ў сфэры новых тэхналёгій.
Ежы Бузэк: Эўразьвяз стараецца не адставаць у галіне сучасных тэхналёгій ад партнэраў з захаду і ўсходу, ствараючы свае вялікія канцэрны, зразумела, не забываючы пра пытаньне бясьпекі ў кібэрпрасторы.
Удзел у Эўрапейскім эканамічным кангрэсе прымаюць прадстаўнікі вялікіх эўрапейскіх кампаній, Эўразьвязу, бізнэс-колаў, палітыкі ды грамадзкія дзеячы.
вс

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт