Logo Polskiego Radia
Print

Перамога больш не яднае хаўрусьнікаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.05.2019 15:55
  • Перамога больш не.mp3
Расея і Беларусь разыходзяцца ў стаўленьне да сьвяткаваньня Дня Перамогі.
Foto: EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

У 1990-ыя гады галоўным апалягетам савецкага лады жыцьця ды дасягненьняў гісторыі, адным зь якім была перамога ў вайне 1941-45 гадоў, была Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі. Сёньня гэтая тэндэнцыя дайшла да Расеі. Тут галоўнай ідэалягемай стала перамога ў вайне, за крытыку якой нават можна патрапіць у турму. Ці ёсьць падабенства паміж беларускім ды расейскім падыходам?

За апошнія гады ў Расеі галоўнай ідэалягемай уладаў стала перамога ў Вялікай айчыннай вайне. У гэты дзень ладзяцца парады і масавыя гуляньні. Ладзяцца акцыі «Бесьсьмяротны полк», вуліцы расейскіх гарадоў стракацяць «георгіеўскімі стужкамі», вайсковай формай ды мэдалямі. Расейцы гучна заяўляюць «на Бэрлін», «можам паўтарыць». У краіне шырыцца атмасфэра мілітарызму, ухваленьне Сталіна ды настальгіі па савецкіх часах.

Што цікава сёньняшняя Расея далёка ня першая краіна на постсавецкай прасторы, якая робіць стаўку на «гераічную рэтрасавецкасьць». У другой палове 1990ы-х гадоў Перамога ў Вайне была адной з галоўных ідэалягемаў беларускіх уладаў. Гэтым тлумачыўся курс на збліжэньне з Расеяй, «гнілі ў адных акопах», апанэнтаў улады называлі нашчадкамі «фашыстаў ды калябарантаў», а замест Дня незалежнасьці галоўным сьвятам стаў Дзень вызваленьня Менску ад гітлераўцаў.

Сёньняшні Крэмль актыўна выкарыстоўвае напрацоўкі беларускіх уладаў. Што цікава, цяпер як раз афіцыйны Менск не да канца падзяляе расейскі погляд на «Перамогу». Беларускі кіраўнік апошнія гады адмаўляецца езьдзіць у Маскву на сьвяткаваньні, ладзячы сваё сьвята і заклікаючы кіраўнікоў дзяржаў постсавецкіх рэспублік павінны часьцей зьбірацца на Дзень Перамогі ў Беларусі.

Адкуль бярэцца гэтая розьніца і чым яна тлумачыцца, пра гэта мы размаўлялі з беларускім аглядальнікам і публіцыстам Аляксандрам Класкоўскім.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт