Logo Polskiego Radia
Print

Польская праблема з мільёнам тон бруднай нафты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.05.2019 16:01
Для таго, каб вярнуць няякасную нафту ў Расею, патрэбны дазвол беларускага боку.
Pixabay/CC0 License/IADE-Michoko

Ужо 19 дзён у Польшчу не паступае расейская нафта праз трубаправод «Дружба». Сыравіна не падыходзіць для перапрацоўкі. Невядома, калі праблема будзе вырашана. Пакуль яшчэ палякаў не закранае нястача паліва – НПЗ перапрацоўваюць запасы дзяржаўнага рэзэрву і з паставак у нафтапорт у Гданьску. Дзяржаўных запасаў хопіць на 90 дзён, а адзін нафтапорт не ў стане поўнасьцю забясьпечыць запатрабаванасьць на сыравіну ў краіне.

Польшча спыніла прымаць нафту з нафтаправоду «Дружба» 24 красавіка, аднак цягам часу, калі ў трубе зьявілася забруджаная нафта, у польскую частку трубы паступіла каля аднаго мільёна тон сыравіны.

26 красавіка ў Менску адбылася сустрэча апэратараў «Дружбы» зь Беларусі, Расеі, Украіны і Польшчы. Якія рашэньні яны прынялі – не вядома.

Беларусь ужо пяць дзён таму паведаміла аб вырашэньні праблемы ў сваёй частцы нафтаправоду. Брудную нафту вярнулі па трубе ў Расею, а затым выпампавалі ў нафтасховішчы Ўнеча блізу расейска-беларускай мяжы. У выніку пастаўкі нафты ў Беларусь ужо адноўленыя.

Польшча ў больш складанай сытуацыі. Для таго, каб вярнуць няякасную нафту ў Расею, патрэбны дазвол беларускага боку, а наступствам гэтага былі б чарговыя збоі паставак нафты ў беларускія НПЗ.

Экспэрты прапануюць выпампаваць забруджаную нафту ў нафтасховішчы, а затым дабаўляць яе невялікія колькасьці да новых чыстых паставак. Такім чынам празь нейкі час уся нафта будзе выкарыстана.

Dziennik.Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт