Logo Polskiego Radia
Print

Палякі масава ўключыліся ў акцыю #МЫсадзім лес (Фота)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2019 14:21
Яе ўрачыста распачаў прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай на месцы, дзе 100 гектараў лесу зьнішчыў ураган 100-годзьдзя.
Агата і Анджэй Дуда саджаюць дрэвы на месцы ўрагана 100-годзьдзя.Агата і Анджэй Дуда саджаюць дрэвы на месцы ўрагана 100-годзьдзя. PAP/Adam Warżawa

Партал niezalezna.pl апісвае агульнапольскую акцыю #sadziMY las (МЫсадзім лес), якую ўрачыста распачаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай. У пятніцу ва ўсіх лясьніцтвах Польшчы раздавалі саджанцы дрэваў.
Прэзыдэнт і першая лэдзі садзілі дрэвы ў лясьніцтве Якубова. У гэтым месцы ў жніўні 2017 году прайшоў ураган 100-годзьдзя. Агулам удзел у акцыі ў гэтым месцы прынялі больш за тысячу чалавек, каб пасадзіць 100 гектараў новага лесу.
У выніку акцыі #sadziMY las агулам пасаджаныя больш за 300 тысяч дрэўцаў.
У Польшчы лясьнічыя штогод садзяць 500 мільёнаў дрэў. «Нягледзячы на тое, што часамі высілак многіх пакаленьняў зьнішчаюць катаклізмы, мы працягваем саджаць, і лясоў у Польшчы прыбывае. Яны займаюць амаль 1/3 паверхні нашай краіны», – паведамляе арганізацыя «Дзяржаўныя лясы».
Ураган 100-годзьдзя быў самым вялікім катаклізмам у 95-гадовай гісторыі «Дзяржаўных лясоў». Ноччу з 11 на 12 жніўня 2017 году навальніцы паламалі і выкарчавалі мільёны дрэў на паверхні каля 70 тысяч гектараў. Гэта тэрыторыя варшаўскай агламэрацыі. На працягу двух гадоў удалося ўпарадкаваць паваленыя дрэвы на 90% тэрыторыі.

/

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт