У Бельску Падляскім прайшоў «Вечар з праваслаўнай кнігай»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        16.04.2019 16:27
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Мерапрыемства прысьвячалася двум важным постацям бельскай зямлі, праваслаўным сьвятарам.
                
                
                    
                         фота: А. Пятроўская
фота: А. Пятроўская
                     
                
                
                
               
                
                         У беларускім ліцэі ў Бельску Падляскім прайшоў «Вечар з праваслаўнай кнігай». Былі сустрэчы з аўтарамі, выдавецкія навінкі ды навуковыя даклады. Можна было даведацца больш пра рэлігійную літаратуру на беларускай і польскай мовах.
Мерапрыемства прысьвячалася двум важным постацям бельскай зямлі, праваслаўным сьвятарам Рыгору Сасне і Канстанціну Байко, якія зьвязаныя ня толькі зь бельскай зямлёй, але і з бельскім белліцэям.
Падчас мерапрыемства згадвалася таксама гадавіна выхаду першай друкаванай кніжкі на Падляшшы ды вяртаньне ўніятаў да праваслаўнай царквы. А на «Вечары з праваслаўнай кнігай» пабывала Анна Пятроўская.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл