Страйк настаўнікаў і праблемы з экзаменамі
Урад запэўнівае, што нягледзячы на страйк настаўнікаў экзамены для вучняў гімназій і васьміклясьнікаў адбудуцца.
Гімназісты маюць большы шанец здаць выпускныя экзамены ў вызначаным тэрміне. У сваю чаргу ў выпадку васьміклясьнікаў могуць паявіцца праблемы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле Міністэрства нацыянальнай адукацыі, да страйку настаўнікаў далучылася амаль палова адукацыйных установаў у Польшчы. Паводле Саюзу польскіх настаўнікаў – больш за 70%. Тым ня менш, шмат сьведчыць пра тое, што частка вучняў ня будзе мець магчымасьці здаваць экзамены ў вызначаным тэрміне.
Дырэктары некаторых школаў заяўляюць наўпрост, што калі ім не ўдасца сфармаваць экзаменацыйных камісіяў, то экзаменаў у плянаваным тэрміне ня будзе.
Прычынай зьяўляюцца сумневы наконт распараджэньня, якое дазваляе школе сфармаваць камісію з пэдагогаў, якія не працаўладкаваныя ў дадзенай пляцоўцы. Нагадаем, сумневы на гэты конт выказаў, напрыклад, польскі амбудсмэн.
У сувязі з гэтым дырэктары школаў хутчэй гатовыя адклікаць экзамены, чым рызыкаваць, што іх абвінавацяць ў правядзеньні іспытаў з парушэньнем закону.
Сёлета выключная сытуацыя, калі выпускныя экзамены павінны здаваць і гімназісты й васьміклясьнікі. Гэта вынікае з рэформы адукацыйнай сыстэмы ў Польшчы. У гэткай сытуацыі нават адзін бал можа паўплываць на тое, што дадзены вучань будзе прыняты ў канкрэтную сярэднюю школу. Гэта, паводле дырэктараў, стварае небясьпеку, што бацькі будуць ставіць пад сумнеў вынікі экзаменаў.
Частка школаў заяўляе, што нягледзячы на страйк, экзамены ўдасца арганізаваць.
Беручы пад увагу факт, што базавых школаў у Польшчы страйкуе больш, чым гімназіяў, гэта менавіта з выпускнымі экзаменамі для васьміклясьнікаў можа быць больш праблемаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Нагадаем, 10-12 красавіка павінны адбыцца экзамены для вучняў гімназіяў, а 15 -17 красавіка - выпускныя экзамены для вучняў базавых школаў. У сваю чаргу 6 траўня павінны пачацца выпускныя экзамены для вучняў сярэдніх школаў.
аз