Міхал Андрасюк прэзэнтаваў у Гайнаўцы сваю новую кніжку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        16.03.2019 15:51
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У "Поўні" ёсьць чаканьне на цуд, таксама беларускае – гаворыць аўтар кнігі.
                
                
                    
                         прэзэнтацыя кніжкі М. Андрасюка (з правага боку) у Гайнаўцыфота: А. Пятроўская
прэзэнтацыя кніжкі М. Андрасюка (з правага боку) у Гайнаўцыфота: А. Пятроўская
                     
                
                
                
               
                
                         У Гайнаўскім Музэі й асяродку беларускай культуры адбылася прэзэнтацыя новай кнігі мастацкай прозы Міхася Андрасюка «Поўня». Поўня – гэта ня толькі зьява спадарожніка Зямлі, але таксама нешта магічнага. Яна паказвае маленькую беларускую супольнасьць, беларускі наш мэнталітэт. У ёй ёсьць чаканьне на цуд, таксама беларускае – гаворыць аўтар «Поўні» Міхал Андрасюк.
Прэзэнтацыя кніжкі прайшла ў рамках літаратурных сустрэч «Кірыліцай пісанае».
Міхал Андрасюк – гэта вядомы беларускі пісьменьнік і муніцыпальны дзеяч. Дзяцінства правёў у вёсцы Войнаўка ў Дубіцкай гміне. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы, працаваў настаўнікам і каменячосам, журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё Рацыя. Дэбютаваў у беластоцкай «Ніве» вершамі. Піша па-беларуску і па-польску.
На прэзэнтацыі кніжкі Міхала Андрасюка ў Гайнаўцы пабывала Анна Пятроўская.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл