Logo Polskiego Radia
Print

Кітайцы хочуць прабіцца да Матэвуша Маравецкага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.02.2019 14:09
У Польшчы канцэрн Huawei апынуўся ў цэнтры шпіёнскага скандалу.
PAP/EPA/Enric Fontcuberta

Dziennik Gazeta Prawna

У многіх краінах сьвету канцэрн Huawei крытыкуюць. Фірму абвінавачваюць у празьмерна блізкіх стасунках з мясцовай выведкай. Таксама ў Польшчы канцэрн апынуўся ў цэнтры шпіёнскага скандалу. Некалькі тыдняў таму Агенцтва ўнутранай бясьпекі затрымала дырэктара па продажу, грамадзяніна Кітая. Пасьля гэтага Huawei яго звольніў, але гэта і так пагоршыла стасункі фірмы з польскімі ўладамі. Кітайцы хочуць гэта зьмяніць, працаўладкоўваючы чалавека, які апошнія тры гады працаваў у публічнай адміністрацыі і для дзяржаўных акцыянэрных таварыстваў. Рышард Гордыньскі фармальна заняў пасаду senior directora, што ў практыцы адпавядае пасадзе чальца ўправы.

Выданьне піша, што для кітайцаў важна, што новы дырэктар мае падыход да самога польскага прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт