У Ватыкане прайшла сустрэча, прысьвечаная пэдафіліі ў Каталіцкім касьцёле. Удзел у ёй прынялі больш за сто старшынь эпіскапатаў, кіраўнікі каталіцкіх усходніх касьцёлаў, прадстаўнікі манаскіх ордэнаў і Рымскай курыі. Ініцыятарам першай у гісторыі сустрэчы такога тыпу зьяўляецца Папа рымскі Францішак. Прысутныя сустрэліся з ахвярамі сэксуальных злачынстваў.
Папа Францішак сказаў на сустрэчы, што Касьцёл выдасьць правасудзьдзю кожнага, хто зьдзейсьніць такое злачынства. «Касьцёл нічога ня будзе ўтойваць», – запэўніў Францішак. Папа заўважыў, што ёсьць сьвятары, якія зьдзейсьнілі такія злачынствы, і далей выконваюць сваю працу, быццам бы нічога ня сталася. «Яны не баяцца Бога і Яго суду, але баяцца, што іх выявяць», – гаварыў Францішак. Ён зазначыў, што гэтыя людзі часта «за сваёй бязьмежнай паслужлівасьцю, бездакорнай працавітасьцю і анёльскім тварам бессаромна ўтойваюць страшнага ваўка, гатовага зьесьці нявінныя душы». «Няхай будзе зразумелым, што ў абліччы гэтых агіднасьцяў Касьцёл ня будзе шкадаваць высілкаў, каб зрабіць усё, што ў яго сілах, каб перадаць правасудзьдзю кожнага, хто зьдзейсьніць такое злачынства. Касьцёл ніколі ня будзе спрабаваць схаваць, ці не зьвяртаць увагі на ніводзін выпадак», – запэўніў Папа Францішак.
Па выніках сустрэчы падрыхтаваны 21 пастулят у барацьбе з сэксуальнымі злачынствамі ў КК. Пантыфік заявіў, што гэтыя пастуляты павінны паслужыць адпраўным пунктам да глыбокіх разважаньняў над праблемай пэдафіліі. Па словах Францішка, прадстаўлены дакумэнт зьяўляецца свайго роду практычным дапаможнікам, у якім вызначаны крокі, якія павінны быць прыняты адпаведнымі ўстановамі ў той ці іншай сытуацыі.
Пастуляты прадугледжваюць, сярод іншага, стварэньне экспэртных структур з мэтай выяўленьня меркаваных ахвяраў сэксуальнага гвалту ў парафіях, укараненьне агульных працэдур разгляду абвінавачваньняў, абарону ахвяр і правоў абвінавачаных, а таксама інфармаваньне грамадзянскіх і вышэйстаячых царкоўных уладаў.
Пасьля выступленьня Папы рымскага ўдзельнікі саміту выслухалі сьведчаньні пяці ахвяраў сэксуальнага гвалту ў каталіцкіх парафіях. Пацярпелыя скардзіліся на пераважнае маўчаньне мясцовых царкоўных уладаў, якое перашкаджала пакараньню вінаватых.
Мітрапаліт Манілы кардынал Луіс Тагле заклікаў біскупаў узяць на сябе асабістую адказнасьць за аказаньне ахвярам усялякай магчымай дапамогі. Арцыбіску Баготы кардынал Рубэнс Салазаргомэс сьцьвердзіў, што крыніцай злоўжываньняў і злачынстваў зьяўляецца ня толькі сэксуальная паталёгія, але і клерыкалізм – выкарыстоўваньне сьвятарства як улады для выкарыстоўваньня цялеснасьці дзяцей.
Старшыня саміту, ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі падкрэсьліваў, што праблема сэксуальных злачынстваў у Касьцёле ня мае нічога супольнага з цэлібатам – абетам бясшлюбнасьці.
Арцыбіскуп Бумбая кардынал Освальд Грацыяс падкрэсьліў, што ў барацьбе з пэдафіліяй у Касьцёле біскупы павінны гаварыць адным голасам. Ён падкрэсьліў, што Касьцёл, як установа, ня здолеў адпаведна, адкрыта і адказна рэагаваць на сэксуальныя злоўжываньні духавенства. Падкрэсьліў, што гэта прывяло да глыбокага крызісу даверу. Кардынал заклікаў біскупаў да рашучасьці і адзінства ў барацьбе са зьявай, якая вельмі глыбока раніла Касьцёл і вернікаў.
О. Грацыяс: Мы павінны прыняць да ведама факт сэксуальных злоўжываньняў, неадэкватнасьць папераджальных сродкаў і прасіць за гэта прабачэньне. Мы павінны пабудаваць Касьцёл свабодны ад пэдафіліі.
Арцыбіскуп Бумбая сьцьвердзіў, што адзіная дарога для вяртаньня верагоднасьці ў вачах вернікаў і грамадзкай думкі – гэты прызнаньне віны і памылак, дапамога ахвярам і поўная супраца з цывільнымі ўладамі ў пакараньні віноўных.
У сустрэчы ўдзельнічаў каардынатар польскага эпіскапату па справах абароны дзяцей і моладзі, ксёндз Адам Жак.
А. Жак: Я разьлічваю, што гэтая сустрэча будзе адлюстраваная ў больш хуткіх зьменах у падыходзе да праблемы, але таксама адаб'ецца на больш хуткіх праўных зьменах.
Удзельнікі сустрэчы сустрэліся з некалькімі сэксуальнымі ахвярамі сьвятароў. Пры гэтым адзначана, што «іх сотні тысяч». Сярод іх быў паляк, Марэк Лісіньскі (51 год). Ва ўзросьце 13 гадоў ён быў выкарыстаны сэксуальна сьвятаром. У сераду Папа Францішак сустрэўся з ім у Ватыкане і пацалаваў яго ў руку. Гэта кранальны жэст усе ўспрынялі як словы выбачэньня і просьбу выбачыць зло, якое сустрэла ахвяр касьцельнай пэдафіліі ня толькі Польшчы, але ў цэлым сьвеце.

ав