Пэдафільскія скандалы пагаршаюць рэпутацыю каталіцкага касьцёла
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        21.02.2019 11:59
                    
                                 
                
                
                    Амаль 200 біскупаў абмяркоўваюць магчымасьці барацьбы з пэдафіліяй сярод сьвятароў.  
                
                
                    
                         Папа рымскі ФранцішакPAP/EPA/VINCENZO PINTO / POOL
Папа рымскі ФранцішакPAP/EPA/VINCENZO PINTO / POOL
                     
                
                
                
               
                
                         Як ачысьціць каталіцкі касьцёл ад пэдафілаў, якія вельмі пагоршылі яго рэпутацыю? У чацьвер амаль 200 біскупаў з усяго сьвету пачалі абмеркаваньне гэтага пытаньня на сустрэчы ў Ватыкане – піша «Rzeczpospolita». Трохдзённы саміт склікаў папа рымскі Францішак. Напярэдадні саміту папе рымскаму быў перададзены даклад з прозьвішчамі польскіх сьвятароў, якія стараліся замяць пэдафільскія скандалы ў польскіх касьцёлах.
Дэпутатка Сэйму Яанна Шэрынг-Вельгус (Joanna Scheuring-Wielgus) распавяла, што папа атрымаў іх даклад, у якім ёсьць сьпіс польскіх біскупаў, якія нічога не зрабілі, каб перамагчы пэдафілію, баранілі сьвятароў-пэдафілаў, пераносячы іх з парафіі ў парафію. У сустрэчы з папам удзельнічаў таксама Марэк Лісіньскі з фундацыі «Ня бойцеся», які сам зьяўляецца ахвярай ксяндза-пэдафіла. Папа Францішак быў вельмі ўзрушаны яго гісторыяй, нават схапіў яго за руку і яе пацалаваў.
Саміт, датычны праблемы пэдафіліі, склікаў сам папа рымскі. «Злоўжываньні супраць дзяцей – гэта зло ўсюды і заўсёды. І тут няма дыскусіі» – заявілі ўдзельнікі саміту. Духоўныя прызнаюць: ім сорамна, што цягам апошніх гадоў многія выпадкі сэксуальнага дамагальніцтва ксяндзоў супраць непаўналетніх затойваліся, каб ня шкодзіць рэпутацыі касьцёла. «Нам патрэбная іншая культура адносін да дзяцей у касьцёле і ў грамадзтве. Патрэбная нам культура, у якой мы цэнім дзяцей і ахоўваем іх» – пішуць біскупы і адзначаюць, што патрэбныя дзеля гэтага адукацыя, прэвэнтыўная падрыхтоўка і малітва.
У Рым не прыехаў старшыня польскага эпіскапату арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, які знаходзіцца ў шпіталі. У Ватыкан адправіўся яго намесьнік Марэк Ендрашэўскі.
Rzeczpospolita/нг