У Беларусі адзначылі 80-ую гадавіну зь дня нараджэньня славутага польскага выканаўца Чэслава Немэна. Родная вёска музыкі, Старыя Васілішкі, перад вайной уваходзіла ў склад Польшчы, ды належала да Наваградзкага ваяводзтва. Сёньня Старыя Васілішкі гэта частка шчучынскага раёну Гродзенскай вобласьці. Менавіта там і адбыліся асноўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтай памятнай даце.
Пасьля зьмены польска-беларускай мяжы Чэслаў Юліюш Выдрыцкі (гэта сапраўднае імя музыкі) разам з сям'ёй выехаў у 1958 годзе у Польшчу, дзе ўжо праз некалькі гадоў малады Немэн распачаў свой шлях на музычны алімп.
Чэслаў Немэн наведаў Беларусь толькі ў 1970-тыя гадоў, ужо як знакаміты ва ўсёй Польшу ды ва ўсіх іншых краінах сацыялістычнага лягеру сьпявак. На яго менскім канцэрце ў 1976 годзе пабываў вядомы музыказнаўца Дзьмітры Падбярэзкі, вось што ён сказаў Польскаму радыё:
Я ўбачыў музЫку сусьветнага маштабу. Для нас тады, у параўнаньні з савецкай эстрадай, гэта быў сапраўдны космас.
Жыхары Старых Васілішак рупліва захоўваюць памяць аб земляку, ў вёсцы дзейнічае музэй-клюб Чэслава Немэна, які складаецца з дома, у якім нарадзіўся знакаміты музыка. Гаворыць дырэктар музэя Ўладзімер Сянюта:
NIEMEN
Асоба Чэслава Немана, яго духоўная спадчына без сумневу яднаюць народы Беларусі ды Польшчы. Надзвычайны й паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі прыбыў на малую радзіму Чэслава Немэна й прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах 80-годзьдзю зь дня нараджэньня Чэслава Немэна. Амбасадар Артур Міхальскі камэнтуе гуманітарнае значэньне творчасьці знакамітага ўраджэнца Беларусі.
Я належу да таго пакаленьня якое выхавалася на творчасьці Чэслава Немэна. Па гэтаму мяне сюды вельмі цягне, цягне на малую радзіму Немэна – яна цудоўная, вельмі прывабная.
Мяне надзвычай цешыць, што мясцовыя жыхары памятаюць свайго земляка. Асабліва зараз у юбілейны год, у 80-годзьдзе з дня нараджэньня музыкі, летась мы адзначалі 15-годзьдзе зь дня яго сьмерці.
Наведваючы музэй, мы зьдзейсьнілі сапраўднае падарожжа ў часе. Трэба цаніць дзейнасьць мясцовых уладаў і тое як лякальная супольнасьць дбае пра памяць аб Чэславе Немэне.
Думаю, што гэта вельмі важнае месца. Мы распачалі працэс, мэта якога, дапамагчы ў рэстаўрацыі Дома Чэслава Немэна. Перакананы, што ў нас атрымаецца гэта зрабіць цягам гэтага юбілейнага году.
На радзіме Чэслава Немана ў Старых Васілішках месьціцца велічны нэагатычны Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, менавіта там адбылося жалобнае набажэнства аб супакоі душы славутага ўраджэнца Беларусі – Чэслава Немэна.
У Беларусі адзначылі 80-ую гадавіну зь дня нараджэньня славутага польскага выканаўца Чэслава Немэна. Родная вёска музыкі, Старыя Васілішкі, перад вайной уваходзіла ў склад Польшчы, ды належала да Наваградзкага ваяводзтва. Сёньня Старыя Васілішкі гэта частка шчучынскага раёну Гродзенскай вобласьці. Менавіта там і адбыліся асноўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай памятнай даты.
Пасьля зьмены польска-беларускай мяжы Чэслаў Юліюш Выдрыцкі (гэта сапраўднае імя музыкі) разам з сям'ёй выехаў у 1958 годзе у Польшчу, дзе ўжо праз некалькі гадоў малады Немэн распачаў свой шлях на музычны алімп.Чэслаў Немэн наведаў Беларусь толькі ў 1970-ыя гады ужо як знакаміты ва ўсёй Польшы, ды ва ўсіх іншых краінах сацыялістычнага лягеру сьпявак. На яго менскім канцэрце ў 1976 годзе пабываў вядомы музыказнаўца Дзьмітры Падбярэзкі.
Дзьмітры Падбярэзкі: Я ўбачыў музЫку сусьветнага маштабу. Для нас тады, у параўнаньні з савецкай эстрадай, гэта быў сапраўдны космас.
Жыхары Старых Васілішак рупліва захоўваюць памяць аб земляку, ў вёсцы дзейнічае клюб-музэй Чэслава Немэна, які складаецца з дома, у якім нарадзіўся знакаміты музыка.
Асоба Чэслава Немана, яго духоўная спадчына без сумневу яднаюць народы Беларусі ды Польшчы. Надзвычайны й паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі прыбыў на малую радзіму Чэслава Немэна й прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах 80-годзьдзю зь дня нараджэньня Чэслава Немэна.
Артур Міхальскі Я належу да таго пакаленьня якое выхавалася на творчасьці Чэслава Немэна. Па гэтаму мяне сюды вельмі цягне, цягне на малую радзіму Немэна – яна цудоўная, вельмі прывабная.мМяне надзвычай цешыць, што мясцовыя жыхары памятаюць свайго земляка. Асабліва зараз у юбілейны год, у 80-годзьдзе з дня нараджэньня музыкі, летась мы адзначалі 15-годзьдзе зь дня яго сьмерці.Наведваючы музэй, мы зьдзейсьнілі сапраўднае падарожжа ў часе. Трэба цаніць дзейнасьць мясцовых уладаў і тое як лякальная супольнасьць дбае пра памяць аб Чэславе Немэне. Думаю, што гэта вельмі важнае месца. Мы распачалі працэс, мэта якога, дапамагчы ў рэстаўрацыі Дома Чэслава Немэна. Перакананы, што ў нас атрымаецца гэта зрабіць цягам гэтага юбілейнага году.
На радзіме Чэслава Немана ў Старых Васілішках месьціцца велічны нэагатычны Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, менавіта там адбылося жалобнае набажэнства аб супакоі душы славутага ўраджэнца Беларусі – Чэслава Немэна.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
Уладзімер Пац/эж