15 лютага ў праваслаўнай царкве адзначаецца Стрэчаньне Гасподняе 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        15.02.2019 16:34
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Грамнічныя сьвечкі, якія асьвячаюцца ў гэты дзень у царкве, вернікі захоўваць і карыстаюцца імі ўвесь год.
                
                
                    
                         ww.pixabay.com/CC0 Creative Commons
ww.pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         15 лютага праваслаўная царква адзначае адно з вялікіх сьвятаў – Стрэчаньне Гасподняе або «Грамніцы», як кажуць у народзе. «Грамніцы – палавіна зіміцы», дзень сустрэчы зімы з летам, ужо пачынаецца прадвесьне і трэба рыхтавацца да вясновых работ.
Стрэчаньне азначае «сустрэча». Сьвята адносіцца да ліку Гасподніх, прысьвечаных непасрэдна Хрысту, але па свайму богаслужбоваму зьместу выключна блізка сьвятам Багародзічным. І таму належыць да нерухомых сьвятаў у гонар Маці Божай. На саракавы дзень пасьля нараджэньня Ісуса бацькі прынесьлі яго ў Іерусалімскі храм. Там яго, паводле Эвангельля, сустрэў старац Сімяон, якому было прадказана, што ён не памрэ, пакуль не пабачыць Збаўцу – гаворыць а. Мікалай Астапчук з прыхода ў гонар Нараджэньня Божай Маці ў мясцовасьці Гарадок (слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл).
Грамнічныя сьвечкі, якія асьвячаюцца ў гэты дзень у царкве, вернікі захоўваць і карыстаюцца імі ўвесь год з вераю ў ачышчальную сілу агню.
Анна Пятроўская