13-14 лютага ў Варшаве павінна адбыцца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная мірнаму ўрэгуляваньню сытуацыю на Блізкім Усходзе. Плянуецца, што ўдзел у канфэрэнцыі возьмуць прадстаўнікі некалькі дзясяткаў краін. Гаспадарамі сустрэчы зьяўляюцца разам Польшча ды ЗША.
Заплянаваная сустрэчы выклікала незадавальненьне ды пратэсты з боку Ірану. МЗС гэтай краіны назвала сустрэчу «антыіранскай», «варожым актам», запатрабавала ад Польшчы тлумачэньняў ды не выключыла магчымых рэпрэсій у адказ. Больш падрабязна распавядае карэспандэнт Польскага радыё Караль Дармарос.
Караль Дармарос: Іранскі СМІ напісалі, што польскі павераны ў Іране Войцех Унальд атрымаў ноту пратэсту супраць «антыіранскай сустрэчы ў Варшаве». У Варшаве заявілі, што рэакцыя Ірану заўчасная. Польскі бок лічыць слушным арганізацыю канфэрэнцыі. Міжнародная супольнасьць мае права абмяркоўваць міжнародныя ды рэгіянальныя праблемы, адказала ў сваім камунікаце польскае МЗС. У сваю чаргу іранскі бок у якасьць помсты адмяніў тыдзень польскага кіно ў гэтай краіне.
У сваю чаргу польскае міністэрства замежных спраў заявіла, што Польшча мае права ладзіць такія сустрэчы, тым больш што канфэрэнцыя прысьвечана пытаньням стабілізацыі рэгіёну. Віцэ-маршалак польскага Сэйма Адам Белян назваў рэакцыю Тэгерану заўчаснай.
Адам Белян: Гэтая рэакцыя прадстаўнікоў Ірану, дыпляматаў заўчасныя. Будзе буйная міжнародная канфэрэнцыя ня толькі з удзелам нашых партнэраў са Злучаных Штатаў. Будуць прадстаўнікі дзясятак краін, пакуль не магу назваць дакладную лічбу. Праца над арганізацыяй канфэрэнцыі ўжо ідуць некаторы час.
Больш за тое на канфэрэнцыі будзе абмяркоўвацца іранская ядзерная праграма. Краіны Захаду павінны выпрацаваць адну пазыцыю, зазначыў польскі палітык.
Адам Белян: Мы ведаем, што ёсьць праблема іранскай атамнай праграмы. Гэтую сьвядомасьць маюць усе партнэры на Захадзе, ня толькі Злучаныя штаты, але й прадстаўнікі Эўрапейскага Зьвязу. Ёсьць розьніца ў падыходзе. Амэрыка выступае за моцна радыкальныя санкцыі, Эўразьвяз мае больш асьцярожную пазыцыю. Мэта канфэрэнцыі, між іншым, дапамагчы выпрацаваць супольны падыход да гэтай праблемы.
Варшава ўспрымае дадзеную канфэрэнцыю, як важную падзею, якая сьведчыць пра міжнародным імідж краіны. Вострая рэакцыя Ірану толькі пераконвае польскіх палітыкаў у тым, што яны слушна зрабілі, пагаджаючыся на арганізацыю сустрэчы. Пра гэта казаў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Марыюш Блашчак: Для мяне гэта чарговы доказ таго, што правядзеньне такой канфэрэнцыі – гэта добрае рашэньне. Таму што Блізкі Ўсход застаецца месцам безупынна вайны. Міжнародная супольнасьць павінна там усталяваць пакой. Гэта вельмі цяжка, але трэба рабіць усё, каб спыніць канфлікт на Блізкім Усходзе.
У палове лютага ў Варшаве адбудзецца мірная канфэрэнцыя па Блізкім Усходзе. Сустрэчу арганізуюць сумесна ЗША ды Польшча. Іранскія ўлады ўжо назвалі яе «варожым актам» ды пагражаюць помстай.
Юры Ліхтаровіч