Logo Polskiego Radia
Print

Да ўчарашняга дня пажарная служба зачыніла 53 квэст-пакоі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.01.2019 15:30
  • escap room.mp3
Кантроль распачаўся пасьля сьмерці пяці дзяўчынак у escap room у Кашаліне.
Жыхары Кашаліна ўскладаюць кветкі ля месца трагедыі.Жыхары Кашаліна ўскладаюць кветкі ля месца трагедыі. PAP/Marcin Bielecki

Да ўчарашняга дня пажарная служба зачыніла 53 квэст-пакоі. Кантроль распачаўся ў суботу, дзень пасьля трагедыі ў escap room у Кашаліне.
У кашалінскім квэст-пакоі распачаўся пажар, які адрэзаў доступ да пакою, дзе знаходзіліся пяць 15-гадовых дзяўчынак. Дзьверы былі зачыненыя на ключ. І хоць пажарная служба прыехала вельмі хутка, падлетак не ўдалося выратаваць, яны памерлі ў выніку атручэньня ўгарным газам.
«Трагедыя здарылася ў першую чаргу па прычыне адсутнасьці правільных шляхоў эвакуацыі людзей, якія знаходзіліся ў сярэдзіне, – ацаніла пажарная служба. – У аб’екце было шмат парушэньняў. Балёны з газам (для абаграваньня) знаходзіліся побач з лёгкапальнымі элемэнтамі. У памяшканьні былі сьвечкі. Электраправодка была часовай. Памяшканьне мела 7,3 кв.м і было цесным. Вогнетушыцелі не былі выкарыстаныя».
Усяго ў Польшчы ёсьць прыкладна 1100 квэст-пакояў. Праверкі праходзяць з суботы. Галоўны камэндант Пажарнай службы Польшчы, генэрал Лешак Сускі казаў на хвалі Польскага радыё, што частка ўладальнікаў квэст-пакояў атрымала штрафы.
Л. Сускі: Да 15.30 у панядзелак мы высьветлілі месцы 540 такіх пакояў. У больш як 400 адбыўся кантроль. У нас амаль 1600 засьцярог да гэтых месцаў. 40 уладальнікаў такіх месцаў учора былі аштрафаваныя, у сваю чаргу 53 такія месцы былі зачыненыя.
Лешак Сускі заклікаў асьцярожна карыстацца квэст-пакоямі і правяраць магчымыя парушэньні.
Л. Сускі: Калі мы хочам прыняць удзел у такога відзе забаве з уласнымі дзецьмі, то паглядзіце па баках, зайдзіце, паглядзіце, ці выконваюцца асноўныя правілы бясьпекі. Гэта бачна. Ці ёсьць блізу агнетушыцель, ці праводка не зьвісае, ці можна адчыніць дзьверы. Калі нешта выклікае занепакоенасьць, прашу выйсьці. Тут гаворка ідзе пра жыцьцё, пра здароўе.
Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы мяркуе, што трагедыі ў Кашаліне можна было б пазьбегнуць, калі б уладальнік пакою загадак прытрымліваўся вызначаных правіл. Яахім Брудзіньскі адзначыў, што ў заканадаўстве ёсьць правілы, якія прадухіляюць такія трагедыі.
Я. Брудзіньскі: Калі прадпрымальнік хоча адчыніць прыватную школу, прыватны садок, то ён павінен выконваць вельмі патрабавальныя правілы бясьпекі, супрацьпажарныя патрабаваньні, будаўнічыя нормы. Калі прадпрымальнік, які адчыняе escap room, выконвае гэтыя правілы, то гэтае месца зьяўляецца бясьпечным. У такое месца дзеці могуць ісьці і добра бавіць час. У сваю чаргу, калі нехта займаецца прыватнай дзейнасьці, адчыняе такі пакой, як у Кашаліне, у нейкім гаражы, абагравае гэта часовымі газавымі балёнамі, то гэта вельмі неадказная дзейнасьць.
Учора паказаньні даў 25-гадовы працаўнік escap room, які быў на месцы, калі выбухнуў пажар. Ён заўважыў, што адбываецца ўцечка газу, спрабаваў справіцца з праблемай, але беспасьпяхова. Неўзабаве зьявіўся агонь, які адрэзаў яму доступ да дзьвярэй. Працаўнік атрымаў моцныя апёкі, у шпіталі яго ўвялі ў стан фармакалягічнай комы.
Жыхары Кашаліна вельмі моцны перажываюць трагедыю, якая здарылася з іх жыхаркамі – Амэліяй, Малгажатай, Юліяй, Каралінай і Вікторыяй. Стала расьце колькасьць упісаў у кнізе спачуваньняў, якую выклалі ў гарадзкой ратушы.
Трагедыя моцна ўскалыхнула ўсімі жыхарамі – гаворыць мэр Кашаліна Пётр Ядліньскі.
П. Ядлінські: Усе, хто хоча падзяліцца сваёй салідарнасьцю, сваім болем, памяцьцю, можа ўпісацца ў кнігу спачуваньняў. Упісы сапраўды вельмі розныя – роспач, смутак. Гэта сапраўды вельмі вялікая трагедыя для ўсяго гораду. Мы хацелі даць магчымасьць такім чынам ушанаваць памяць гэтых пяці дзяўчынак, якія трагічна загінулі.
Праектант escap room у Кашаліне часова арыштаваны на тры месяцы. 28-гадовы ўладальнік затрыманы. Пракуратура абвінавачвае яго ва ўмысным стварэньні небясьпекі, што прывяло да няўмыснай сьмерці. Яму пагражае 8 годоў пазбаўленьня волі.
Канчатковы рапарт аб стане квэст-пакояў будзе гатовы ў пятніцу. Пасьля трагедыі ў Польшчы ў Чэхіі таксама паведамілі, што будзе праведзеная праверка ўсіх пакояў загадак.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт