Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлю праходзіць другі дзень саміту краін Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 14.12.2018 13:38
У рамках саміту Эўрапейскага Зьвязу адбываецца пасяджэньне лідэраў дзяржаў, якія ўваходзяць у зону эўра.
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (па цэнтру)Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (па цэнтру) PAP/EPA/JULIEN WARNAND

У Брусэлю праходзіць другі дзень саміту краін Эўразьвязу
Праблемы міграцыі, зьмена клімату, расейская дэзінфармацыя – гэта галоўныя тэмы другога дня сустрэчы лідэраў 28 краін-удзельніц Эўрапейскага Зьвязу. Таксама ў рамках саміту Эўрапейскага Зьвязу адбываецца пасяджэньне лідэраў дзяржаў, якія ўваходзяць у зону эўра.
Польскі бок спадзяецца, што падчас саміту будуць пацьверджаныя дамоўленасьці, дасягнутыя ў чэрвені. Паводле якіх, прыняцьце ўцекачоў павінна адбывацца дабравольна, без прымусу. Нягледзячы на тое, што палітычнае кіраўніцтва Эўразьвязу пакінула спробы прымусовага разьмеркаваньня мігрантаў у краіны супольнасьці, гэтая задума часьцяком вяртаецца ў адпаведны дыскурс.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў учора, што былі дасягнутыя вельмі карысныя для Польшчы дамоўленасьць ленасьці, засталося ўзгадніць канкрэтныя мэханізмы іх рэалізацыі.
Польшча, разам з усім краінамі Вышаградзкай групы (Славаччына, Чэхія, Вугоршчына) на працягу апошніх двух гадоў зьвярталі ўвагу на тое, што вырашэньне эміграцыйнага крызісу заключаецца ў фінансавай дапамозе краінам адкуль ідзе плынь мігрантаў, а таксама ўзмацненьне зьнешніх межаў Эўрапейскага Зьвязу.
Таксама сёньня эўрапейскія лідэры размаўляюць аб сытуацыі ў зоне эўра. Чакаецца, што будзе адобрана рашэньне на стварэньне асобнага бюджэту зоны эўра. З праекту заяў саміту вынікае, што за падрыхтоўку агульнага бюджэту зоны эўра будуць адказваць міністры фінансаў краін, якія ўваходзяць у зону эўра.
Крытычнае стаўленьне да гэтага праекту маюць прадстаўнікіПольшчы, якія не намераны страціць уплыў на рашэньне ў галіне фінансавых аб’ёмаў эўрапейскіх фондаў. Прэм’ер Маравецкі выказаў задавальненьне тым фактам, што ў пасяджэньні лідэраў зоны эўра, возьмуць удзел кіраўнікі ўрадаў тых краін, якія дагэтуль маюць нацыянальную валюту.
Учора напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў урадаў зоны эўра польскі прэм’ер паведаміў, што Вышаградзкая група мае пасьлядоўнае стаўленьне па пытаньню фінансавай структуры Эўразьвязу ў 2021-2027 гг. Гаворыць прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Матэвуш Маравецкі: Пасьля сустрэчы ў Браціславе, пасьля сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў 15 краін, у мяне пазытыўны прагноз на бліжэйшыя месяцы ды кварталы. На той сустрэчы 15 зь 28 краін адназначна паказалі сваю пазыцыю ў дачыненьні да фондаў ураўнаважанага разьвіцьця, супольнай аграрнай палітыкі. Гэта нашыя прыярытэты і мы, напэўна, ад іх не адступім
Кіраўнік польскага ўрада адзначыў, што ў моцнай пазыцыі зоны эўра таксама зацікаўлена і Польшча. Камэнтуючы, магчымасьць увядзеньня асобнага бюджэту зоны эўра Матэвуш Маравецкі заявіў, што гэта пагражае адзінству Эўразьвязу. На думку палітыка, Польшча павінна ўдзельнічаць у дыскусіі па пытаньню фінансавай структуры Эўразьвязу ў 2021-2027 гг, аднак увядзеньня асобнага бюджэту зоны эўра гэта выключае.
Не зважаючы на супраціў часткі краін-чальцоў Эўразьвязу, шэф Эўрагрупы Марыё Чэнтэну паведаміў, што працы над стварэньнем асобнага бюджэту Эўрагрупы павіны распачацца ў наступным годзе. Гаворыць міністар фінансаў Партугаліі, шэф Эўрагрупы Марыё Чэнтэну.
Марыё Чэнтэну: Цягам усяго толькі некалькіх тыдняў мы прайшлі шлях ад немагчымай да праўдападобнай сытуацыі, калі гаворка ідзе пра бюджэт зоны эўра. Спадзяюся, што сёньня эўрапейскія лідэры даручаць мне працягваць працу над бюджэтным інструмэнтарыем зоны эўра. Гэта вельмі важны дзень для ўсіх нас.
Сёньняшняя сустрэча кіраўнікоў краін зоны эўра адбываецца ў адкрытым фармаце. Праект засьпяваў спатканьня сьведчыць аб тым, што ўтварэньне асобнага бюджэту зоны эўра можа нанесьці шкоду Польшчы.
I.A.R./эж


Праблемы міграцыі, зьмена клімату, расейская дэзінфармацыя – гэта галоўныя тэмы другога дня сустрэчы лідэраў 28 краін-удзельніц Эўрапейскага Зьвязу. Таксама ў рамках саміту Эўрапейскага Зьвязу адбываецца пасяджэньне лідэраў дзяржаў, якія ўваходзяць у зону эўра.

Польскі бок спадзяецца, што падчас саміту будуць пацьверджаныя дамоўленасьці, дасягнутыя ў чэрвені. Паводле якіх, прыняцьце ўцекачоў павінна адбывацца дабравольна, без прымусу. Нягледзячы на тое, што палітычнае кіраўніцтва Эўразьвязу пакінула спробы прымусовага разьмеркаваньня мігрантаў у краіны супольнасьці, гэтая задума часьцяком вяртаецца ў адпаведны дыскурс.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў учора, што былі дасягнутыя вельмі карысныя для Польшчы дамоўленасьці, засталося ўзгадніць канкрэтныя мэханізмы іх рэалізацыі.

Польшча, разам з усім краінамі Вышаградзкай групы (Славаччына, Чэхія, Вугоршчына) на працягу апошніх двух гадоў зьвяртала ўвагу на тое, што вырашэньне эміграцыйнага крызісу заключаецца ў фінансавай дапамозе краінам адкуль ідзе плынь мігрантаў, а таксама ва ўзмацненьні зьнешніх межаў Эўрапейскага Зьвязу.

Таксама сёньня эўрапейскія лідэры размаўляюць аб сытуацыі ў зоне эўра. Чакаецца, што будзе адобрана рашэньне на стварэньне асобнага бюджэту зоны эўра. З праекту заяў саміту вынікае, што за падрыхтоўку агульнага бюджэту зоны эўра будуць адказваць міністры фінансаў краін, якія ўваходзяць у зону эўра.

Крытычнае стаўленьне да гэтага праекту маюць прадстаўнікіПольшчы, якія не намераны страціць уплыў на рашэньне ў галіне фінансавых аб’ёмаў эўрапейскіх фондаў. Прэм’ер Маравецкі выказаў задавальненьне тым фактам, што ў пасяджэньні лідэраў зоны эўра, возьмуць удзел кіраўнікі ўрадаў тых краін, якія дагэтуль маюць нацыянальную валюту.

Учора напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў урадаў зоны эўра польскі прэм’ер паведаміў, што Вышаградзкая група мае пасьлядоўнае стаўленьне па пытаньню фінансавай структуры Эўразьвязу ў 2021-2027 гг. Гаворыць прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Матэвуш Маравецкі: Пасьля сустрэчы ў Браціславе, пасьля сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў 15 краін, у мяне пазытыўны прагноз на бліжэйшыя месяцы ды кварталы. На той сустрэчы 15 зь 28 краін адназначна паказалі сваю пазыцыю ў дачыненьні да фондаў ураўнаважанага разьвіцьця, супольнай аграрнай палітыкі. Гэта нашыя прыярытэты і мы, напэўна, ад іх не адступімКіраўнік польскага ўрада адзначыў, што ў моцнай пазыцыі зоны эўра таксама зацікаўлена і Польшча.

Камэнтуючы, магчымасьць увядзеньня асобнага бюджэту зоны эўра Матэвуш Маравецкі заявіў, што гэта пагражае адзінству Эўразьвязу. На думку палітыка, Польшча павінна ўдзельнічаць у дыскусіі па пытаньню фінансавай структуры Эўразьвязу ў 2021-2027 гг, аднак увядзеньня асобнага бюджэту зоны эўра гэта выключае.

Не зважаючы на супраціў часткі краін-чальцоў Эўразьвязу, шэф Эўрагрупы Марыё Чэнтэну паведаміў, што працы над стварэньнем асобнага бюджэту Эўрагрупы павіны распачацца ў наступным годзе. Гаворыць міністар фінансаў Партугаліі, шэф Эўрагрупы Марыё Чэнтэну.

Марыё Чэнтэну: Цягам усяго толькі некалькіх тыдняў мы прайшлі шлях ад немагчымай да праўдападобнай сытуацыі, калі гаворка ідзе пра бюджэт зоны эўра. Спадзяюся, што сёньня эўрапейскія лідэры даручаць мне працягваць працу над бюджэтным інструмэнтарыем зоны эўра. Гэта вельмі важны дзень для ўсіх нас.

Сёньняшняя сустрэча кіраўнікоў краін зоны эўра адбываецца ў адкрытым фармаце. Праект заяваў саміту сьведчыць аб тым, што ўтварэньне асобнага бюджэту зоны эўра можа нанесьці шкоду Польшчы.

I.A.R./эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт