Logo Polskiego Radia
Print

Публічны Менск: наколькі ды каму даступны?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.12.2018 17:23
  • даступнасьць.mp3
Беларускія грамадзкія актывісты зацікавіліся станам публічнай прасторы ў беларускай сталіцы.
Foto: www.facebook.com/humanlibraryby

Ішлося пра даступнасьць менскіх грамадзкіх месцаў для розных сацыяльных груп.

12 сьнежня Цэнтар разьвіцьця эфэктыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» прадстаўляе вынікі пілётнага дасьледаваньня па даступнасьці публічных прастораў беларускай сталіцы для розных сацыяльных груп.

Аўтары дасьледаваньня выходзілі з таго, што ў Менску за апошнія часы зьявілася шмат пляцовак для правядзеньня розных мерапрыемстваў: ад майстар-клясаў па канцэрты.Пытаньне наколькі яны даступныя для: людзей з інваліднасьцю, бацькоў з малымі дзецьмі, людзей старэйшага ўзросту, трансгендарных людзей, асобаў, якія прытрымліваюцца экапрыязнага ладу жыцьця.

Таксама ішлося пра тое, каб даведацца пра прычыны бягучага стану і паспрабаваць вызначыць пэрспэктывы зьменаў. Паводле арганізатараў дасьледаваньня бягучы стан шмат дзе выключае многія групы, але пазытыўна тое, што прасторы хочуць зьмяняцца.

З вынікамі дасьледаваньня пазнаёміла каардынатарка дасьледаваньня ды старшыня Цэнтру разьвіцьця эфэктыўнай камунікацыі «Жывая бібліятэка» Марына Штрахава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт