Logo Polskiego Radia
Print

Сто год таму польскія жанчыны атрымалі выбарчае права

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.11.2018 17:13
  • Выбарчае права жанчын у Польшчы
З нагоды гэтай памятнай даты да палякаў зьвярнуліся прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда й яго сужэнка Агата Корнхаўзэр-Дуда.
https://www.nac.gov.pl

Сто год таму польскія жанчыны атрымалі выбарчае права.
28 лістапада 1918 года начальнік польскай дзяржавы маршал Юзаф Пілсудскі падпісаў дэкрэт, падпісаў дэкрэт аб арганізацыі выбараў ва Устаноўчы Сэйм. Паводле дакумэнта выбарцам станавіўся «кожны грамадзянін не зважаючы на пол».
Прафэсар варшаўскага Ўнівэрсытэта імя Стэфана Вышыньскага Антоні Дудэк падкрэсьлівае, што наданьне выбарчых правоў польскім жанчынам мела надзвычайнай значэньне як для Польшчы так і для ўсяго сьвету.
Антоні Дудэк: Дэкрэт аб прызнаньні выбарчых правоў жанчынам, гэта важны этап у справе эмансыпацыі жанчын у Польшчы. Аднак гэта падзея была істотным сыгналам, які Польшча паслала ў Сьвет, бо ў галіне раўнапраўя мужчын і жанчын Польшча была стала перадавой дзяржавай.
У Польшчы фармальна гэты працэс распачаўся менавіта сто год таму. У пэрыяд ІІ Рэчы Паспалітай эмансыпацыя жанчын праходзіла зь вялікай цяжкасьцю. Напрыклад цяжка прыгадаць жанчын, якія выконвалі ўрадавыя функцыі, аднак у складзе Сэйму ды Сэнату полькі сталі неад’емнай іх часткай.
Прафэсар Дудэк, пераконвае ў тым, што пасьля наданьня польскім жанчынам актыўнага ды пасіўнага выбарчага права, іх роля ў жыцьця грамадзтва пачала імкліва павялічвацца.
Антоні Дудэк: Пасьля наданьня жанчынам электаральных правоў, грамадзкая роля жанчын у міжваеннай Польшчы пачала паступова павялічвацца.
Жанчыны масава пачалі займаць пасады настаўнікаў, як школьных так і ўнівэрсытэцкіх. Мноства жанчын распачалі працу ў рэдакцыях газэты ды часопісаў. Паступова прыўкрасная палова ўвайшла ў актыўнае жыцьцё грамадзтва.
Аднак, падзеі стогадовай даўніны былі толькі сымбалем гэтых зьменаў. На самой справе рэвалюцыйныя зьмены распачаліся падчас І Сусьветнай вайны.
Таксама раўнапраўе жанчын, зьяўляецца важным цывілізацыйным паказчыкам. Эманцыпацыя жанчын таксама дэманструе ці на самой справе дзяржава была сучаснай, мадэрністычнай. Дыскрымінацыя жанчын, якая цягнулася стагодзьдзямі, зь сёньняшняй пэрспэктывы выглядае адназначна кепска. Бо празь яе чалавецтва страціла багата магчымасьцяў разьвіцьця.
На сёньняшні дзень мы дакладна ведаем, што ў некаторых прафэсіях жанчыны маюць лепшыя паказчыкі чымьсіц мужчыны.
Стагодзьдзе наданьне выбарчых правоў польскім жанчынам трапіла ў польскі афіцыйны дыскурс. З нагоды гэтай памятнай даты да палякаў зьвярнуліся прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда і яго сужэнка Агата Корнхаўзэр-Дуда.
Агата Корнхаўзэр-Дуда: Сёньня мы памятаем пра адважных польскіх жанчын, якія стаялі на варце сямейнага агменя, перадавалі дзецям і ўнукам традыцыі
Полькі на роўні са сваімі мужам, бацькамі ды братамі змагаліся за незалежную Польшчу.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўдакладніў:
Нічога дзіўнага, што менавіта полькі, першыя ў Эўропе, адразу атрымалі ўсе грамадзянскія правы.
Ролю жанчын у здабыцьці незалежнасьці Польшчы таксама камэнтуе дырэктарка Музэя Сылескіх паўстаньняў Галіна Беда.
Галіна Беда: Жанчыны пераносілі зброю, бо мелі доўгую вопратку і маглі хаваць там вінтоўкі і патроны. Яны таксама былі кур’ерамі, але таксама і агітатарамі за далучэньня Сылезіі да Польшчы, актыўнымі дзеячамі плебісцыту.
26 студзеня 1919 года падчас першых выбраў у адроджанай Польшчы, полькі актыўна скарысталіся сваімі актыўнымі ды пасіўнымі выбарчымі правамі. У сьценах Устаноўчага Сэйму Польшчы апынуліся 8 жанчын, а мільёны іх суайчыньніц упершыню ў гісторыі выканалі свой грамадзянскі абавязак.
Эдуард Жолуд


28 лістапада 1918 года начальнік польскай дзяржавы маршал Юзаф Пілсудскі падпісаў дэкрэт, падпісаў дэкрэт аб арганізацыі выбараў ва Устаноўчы Сэйм. Паводле дакумэнта выбарцам станавіўся «кожны грамадзянін не зважаючы на пол».

Прафэсар варшаўскага Ўнівэрсытэта імя Стэфана Вышыньскага Антоні Дудэк падкрэсьлівае, што наданьне выбарчых правоў польскім жанчынам мела надзвычайнай значэньне як для Польшчы так і для ўсяго сьвету.

Антоні Дудэк: Дэкрэт аб прызнаньні выбарчых правоў жанчынам, гэта важны этап у справе эмансыпацыі жанчын у Польшчы. Аднак гэта падзея была істотным сыгналам, які Польшча паслала ў Сьвет, бо ў галіне раўнапраўя мужчын і жанчын Польшча была стала перадавой дзяржавай.

У Польшчы фармальна гэты працэс распачаўся менавіта сто год таму. У пэрыяд ІІ Рэчы Паспалітай эмансыпацыя жанчын праходзіла зь вялікай цяжкасьцю. Напрыклад цяжка прыгадаць жанчын, якія выконвалі ўрадавыя функцыі, аднак у складзе Сэйму ды Сэнату полькі сталі неад’емнай іх часткай.

Прафэсар Дудэк пераконвае ў тым, што пасьля наданьня польскім жанчынам актыўнага ды пасіўнага выбарчага права, іх роля ў жыцьця грамадзтва пачала імкліва павялічвацца.

Антоні Дудэк: Пасьля наданьня жанчынам электаральных правоў, грамадзкая роля жанчын у міжваеннай Польшчы пачала паступова павялічвацца.

Жанчыны масава пачалі займаць пасады настаўнікаў, як школьных так і ўнівэрсытэцкіх. Мноства жанчын распачалі працу ў рэдакцыях газэты ды часопісаў. Паступова прыўкрасная палова ўвайшла ў актыўнае жыцьцё грамадзтва.

Аднак, падзеі стогадовай даўніны былі толькі сымбалем гэтых зьменаў. На самой справе рэвалюцыйныя зьмены распачаліся падчас І Сусьветнай вайны.

Таксама раўнапраўе жанчын, зьяўляецца важным цывілізацыйным паказчыкам. Эманцыпацыя жанчын таксама дэманструе ці на самой справе дзяржава была сучаснай, мадэрністычнай. Дыскрымінацыя жанчын, якая цягнулася стагодзьдзямі, зь сёньняшняй пэрспэктывы выглядае адназначна кепска. Бо празь яе чалавецтва страціла багата магчымасьцяў разьвіцьця.

На сёньняшні дзень, мы дакладна ведаем, што ў некаторых прафэсіях жанчыны маюць лепшыя паказчыкі чымьсіц мужчыны.

Стагодзьдзе наданьне выбарчых правоў польскім жанчынам трапіла ў польскі афіцыйны дыскурс. З нагоды гэтай памятнай даты да палякаў зьвярнуліся прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда й яго сужэнка Агата Корнхаўзэр-Дуда.

Агата Корнхаўзэр-Дуда: Сёньня мы памятаем пра адважных польскіх жанчын, якія стаялі на варце сямейнага агменя, перадавалі дзецям і ўнукам традыцыіПолькі на роўні са сваімі мужам, бацькамі ды братамі змагаліся за незалежную Польшчу.

Ролю жанчын у здабыцьці незалежнасьці Польшчы таксама камэнтуе дырэктарка Музэя Сылескіх паўстаньняў Галіна Беда.

Галіна Беда: Жанчыны пераносілі зброю, бо мелі доўгую вопратку і маглі хаваць там вінтоўкі і патроны. Яны таксама былі кур’ерамі, але таксама і агітатарамі за далучэньня Сылезіі да Польшчы, актыўнымі дзеячамі плебісцыту.

26 студзеня 1919 года, падчас першых выбраў у адроджанай Польшчы, полькі актыўна скарысталіся сваімі актыўнымі ды пасіўнымі выбарчымі правамі. У сьценах Устаноўчага Сэйму Польшчы апынуліся 8 жанчын, а мільёны іх суайчыньніц упершыню ў гісторыі выканалі свой грамадзянскі абавязак.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт