У Гародні размаўляюць пра польска-беларускія стасункі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.11.2018 17:01
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            У Гародні размаўляюць.mp3
                                        
                    У чацьвер пачалася міжнародная канфэрэнцыя "Палякі ў Беларусі з канца ХІХ да пачатку ХХІ ст. Палітыка, грамадзтва, культура".
                
                
                    
                         Езуіцкі сабор у Горадніwikimedia commons/Jurasikt/CC BY 3.0
Езуіцкі сабор у Горадніwikimedia commons/Jurasikt/CC BY 3.0 
                     
                
                
                
               
                
                         Канфэрэнцыя ладзіцца 22-24 лістапада ў Гародні. Арганізатары – Генэральнае консульства Польшчы ў Беларусі ды Цэнтар Усходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту. Сярод тэмаў канфэрэнцыі польска-беларуская стасункі ў Расейскай імпэрыі, наступствы Рыскай дамовы для палякаў і беларусаў, польская меншасьць у БССР у 1919-39-х гг., палякі ў ваеннае ліхалецьце, сытуацыя палякаў у Савецкім Саюзе ў 1944-1991 -х гг., і таксама найноўшая гісторыя палякаў у Беларусі з 1991-га па сёньняшні дзён ды шмат іншага.
Сярод выступоўцаў вядомыя польскі ды беларускія гісторыі і публіцысты. Напрыклад вядомы журналіст Андрэй Пачобут распавядзе пра польскае падпольле на Гарадзеншчыне.
Анджэй Пачобут: Гэта гістарычная канфэрэнцыя прысьвечаная палякам у Беларусі, таксама беларуска-польскім дачыненьням. У асноўным розныя аспэкты падзей ХХ-га стагодзьдзя, ажно па нашыя дні. Мой выступ прысьвечаны дзейнасьці польскага падпольля на Гарадзеншчыне ад 1944-га года да моманту ліквідацыі.
Гісторык Ігар Мельнікаў зьвяртае ўвагу на дзейнасьць польскай дзяржаўнай паліцыі ў паўночна-ўсходніх ваяводзтвах ІІ Рэчы паспалітай.
Ігар Мельнікаў: Ідзецца пра тое, што гісторыя дзейнасьці польскай паліцыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі мала вывучаная ў нас. Там вельмі шмат цікавага, бо паліцыя тады змагалася й з крымінальнікамі, так і барацьбой супраць палітычных злачынцаў. Розныя былі моманты, у беларускай гістарыяграфіі яны мала вывучаныя. Варта гэта паказваць і расказваць.
Гісторык перакананы, што ў Беларусі ёсьць інтарэс да тэму польска-беларускіх адносін, не хапае ведаў і зашмат ідэалёгіі ў стаўленьне да гэтай тэмы.
Ігар Мельнікаў: Сёньня я быў на могілках у Гародні ды зрабіў відэа побач з магілай Тадзіка Ясіньскага. У Сеціве было шмат рэакцый на гэтае відэа, людзі цікавіліся ды казалі, што гэта вельмі важная справа. Тэматыка верасьня 1939-га года ды міжваеннага часу слаба вывучаныя ў Беларусі, моцна закручана ідэалягічнымі момантамі, што прыходзіцца паказваць і рабіць больш зразумелым гэтую тэму людзям, каб звычайны чалавек мог зразумець.
Пажаданьні гісторыкаў да арганізатараў канфэрэнцыі, каб яна стала нагодай, каб інфармацыю з дыскусій спэцыялістаў стала даступнай для больш шырокага кола людзей у Беларусі й Польшчы.
Юры Ліхтаровіч